Браты Грым
ням.: Brüder Grimm
Браты Вільгельм (злева) і Якаб (справа) Грым, партрэт 1855 года працы Элізабет Ерыхау
Браты Вільгельм (злева) і Якаб (справа) Грым, партрэт 1855 года працы Элізабет Ерыхау
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Вільгельм Грым, Якаб Грым
Месца нараджэння Ганау, ландграфства Гесэн-Касель
Месца смерці Берлін, каралеўства Прусія
Грамадзянства Прусія каралеўства Прусія
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці лінгвісты і даследчыкі нямецкай народнай культуры.
Мова твораў нямецкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік у Ганау

Браты Грым —- Вільгельм Карл (24 лютага 1786, Ганау16 снежня 1859, Берлін) і Якаб Людвіг Карл (4 студзеня 1785, Ганау — 20 верасня 1863, Берлін) — вядомыя нямецкія пісьменнікі і мовазнаўцы, члены Берлінскай Акадэміі навук. Братам Якаба і Вільгельма быў мастак Людвіг Грым.

Адным з галоўных кірункаў дзейнасці братоў Грым быў збор паданняў, міфаў і народных казак, якія яны перапрацавалі ў зборнікі казак якія сталі класікай і былі перакладзены на шматлікія мовы.

Апроч гэтага, у 2006 годзе быў знойдзены слоўнік нямецкай мовы, што быў створаны братамі Грым, і стаў адным з першых такіх слоўнікаў.

Біяграфіі

Дзяцінства і маладосць

Якаб нарадзіўся 4 студзеня 1775 г., Вільгель — 24 лютага 1786 г. у сям'і чыноўніка ў нямецкіх горадзе Ганау. Бацька спачатку працаваў адвакатам у Ганау, потым займаўся юрыдычнымі справамі ў князя Ханаўскага. Браты раслі ў шчаслівай, прыстойнай сям'і, ва ўмовах ладу і дабрабыту. Адрозніваліся навуковымі здольнасцямі: за 4 гады прайшлі 8-гадовы курс гімназіі. З дзяцінства вельмі сябравалі адзін з адным, і гэтая сяброўская сувязь захавалася на ўсё жыццё. Бацька памёр у 1796 г., і толькі дзякуючы дапамозе цёткі дзеці змаглі скончыць вучобу.

Атрымалі юрыдычную адукацыю ў Маргбургскім універсітэце. Яшчэ падчас вучобы зацікавіліся нямецкай і замежнай літаратурай. Якаб Грым з 1805 г. па 1809 г. працаваў спачатку бібліятэкарам у Жэрома Банапарта ў Вільгельстэге, а потым статсаўдытарам.

У 1815 г. Якаб Грым быў накіраваны на Венскі кангрэс разам з прадстаўніком Касэльскага курфюршаства. Але служба была яму ў цяжар; ён адмовіўся ад прафесуры, якую яму прапанавалі ў Боне, і робіцца бібліятэкарам у Касэле, дзе яго брат працаваў сакратаром з 1814 г.

«Казкі братоў Грым»

Браты пачалі збіраць казкі яшчэ ў 1807 г. Першы зборнік меўся ў іх на руках у 1810 г. і быў запісаны з вуснаў гесэнскіх казачнікаў. Наступны варыянт быў гатовы ў 1812 г. і налічваў ужо 86 казак, а ў першым выданні (1814 г.) было дадана яшчэ 70. Публікацыі казак садзейнічаў Ахім фон Арнім, які ў 1806-07 гг. ужо ўдзельнічаў разам з Клеменсам Брэнтана ў выданні зборніка нямецкіх народных песень «Чароўны рог хлопчыка». У 1819 г. выйшла другое выданне казак, якое змяшчала ўжо 170 твораў. Тытульны ліст падрыхтаваў мастак Людвіг Грым, родны брат Якаба і Вільгельма. Апошняе прыжыццёвае выданне пабачыла свет у 1857 г. и налічвала 210 казак. Паступова набыўшы папулярнасць, яны з часам увайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры, зрабаліся крыніцай натхнення мноства пісьменнікаў і мастакоў, прадметам сотняў экранізацый. У 2005 г. «Казкі братоў Грым» былі ўнесены ў міжнародны рэестр ЮНЕСКА «Памяць свету».

Іншая творчасць

Якаб Грым сфармуляваў так званы «закон Грыма» аб першым германскім перамяшчэнне зычных. На думку многіх лінгвістаў, быў адным з піянераў навуковай германістыкі. Я. Грыму належыць праца «Нямецкая міфалогія» (1835 г) і — сумесна з братам Вільгельмам — «Слоўнік нямецкай мовы», які яны пачалі збіраць з 1852 г. і да самай смерці. Праца была завершана і канчаткова выдадзена толькі ў 1961 г. Сярод выдатных твораў Вільгельма Грыма — «Нямецкі гераічны эпас» (1829).

Сталасць і апошнія гады

У 1825 г. Вільгельм ажаніўся, але абодва браты працягваюць працаваць разам. У 1829 г. памёр дырэктар Касэльскай бібліятэкі, але яго месца дасталося не Якабу Грыму, а іншаму, чужому чалавеку. Браты зволіліся. У 1830 г. Якаб быў запрошаны прафесарам нямецкай літаратуры і старэйшым бібліятэкарам у Гетынгенскі ўніверсітэт, а Вільгельм уладкаваўся там малодшым бібліятэкарам, а ў 1835 г. быў узведзены ў неардынарныя прафесары.

У 1837 г. да ўлады прыйшой новы кароль, які адразу змяніў Канстытуцыю. Браты выказалі пратэст, былі звольнены і вярнуліся ў Касэль. У 1840 г. Прусію ўзначаліў кароль Фрыдрых Вільгельм IV, які адразу ж запрасіў братоў у Берлін. Там яны атрымалі права чытаць лекцыі ў славутым Берлінскім універсітэце і былі абраныя ў члены Берлінскай акадэміі. У Берліне браты жылі і працавалі да самай смерці. Вільгельм Грым памёр 16 снежня 1859 г., а Якаб — 20 верасня 1863 г.

Некаторыя казкі

  • Жалезны Ганс (ням.: Der starke Hans)
  • Кароль-жабяня і жалезны Генрых (ням.: Der Froschkönig oder der eiserne Heinrich)
  • Залаты гусь (ням.: Die goldene Gans)
  • Злодзей у цярноўніку (ням.: Der Jude im Dorn)
  • Тры маленькіх лесавіка (ням.: Die drei Männlein im Walde)
  • Аднавочка, Двухвочка і Трохвочка (ням.: Einäuglein, Zweiäuglein und Dreiäuglein)
  • Прыёмыш Божай Маці (ням.: Marienkind)
  • Тры гультая (ням.: Die drei Faulen)
  • Тры праля (ням.: Die drei Spinnerinnen)
  • Старая ў лесе (ням.: Die Alte im Wald)
  • Шкляначкі Божай Маці (ням.: Muttergottesgläschen)
  • Цудоўная птушка (ням.: Fitchers Vogel)
  • Падарункі маленькага народца (ням.: Die Geschenke des kleinen Volkes)
  • Стролік-накрыйся, залаты асёл і дубінка з меха (ням.: Tischchen deck dich, Goldesel und Knüppel aus dem Sack)
  • Моцны Ганс (ням.: Der starke Hans)
  • Каралеўскія дзеці
  • Кароль з Залатой гары (ням.: Der König vom goldenen Berg)
  • Белая змяя (ням.: Die weiße Schlange)
  • Разбойнік і яго сыны
  • Тры змяіныя лісточкі (ням.: Die drei Männlein im Walde)
  • Беласнежка (ням.: Schneewittchen)
  • Брэменскія музыканты (ням.: Die Bremer Stadtmusikanten)
  • Воўк і сямёра казлянят (ням.: Der Wolf und die sieben jungen Geißlein)
  • Гензель і Грэтэль (ням.: Hänsel und Gretel)
  • Салодкая каша (ням.: Der süße Brei)
  • Сяброўства кошкі і мышы (ням.: Katze und Maus in Gesellschaft)
  • Кароль Драздабарод (ням.: König Drosselbart)
  • Разумная Эльза (ням.: Die kluge Else)
  • Гаспадыня Мяцеліца (ням.: Frau Holle)
  • Чорт з трыма залатымі валасамі (ням.: Der Teufel mit den drei goldenen Haaren)
  • Дванаццаць братоў (ням.: Die zwölf Brüder)
  • Зорныя талеры (ням.: Die Sterntaler)
  • Хрустальны шар (ням.: Die Kristallkugel)
  • Рапунцэль (ням.: Rapunzel)
  • Румпельштыльцхен (ням.: Rumpelstilzchen)
  • Саломінка, боб і вугалёк (ням.: Strohhalm, Kohle und Bohne)
  • Пра рыбака і яго жонку (ням.: Von dem Fischer un syner Fru)
  • Беласнежка і Чырвоназорка (ням.: Schneeweißchen und Rosenrot)
  • Дзева Малейн (ням.: Jungfrau Maleen)
  • Адданыя звяры (ням.: Die treuen Tiere)
  • Вор і яго настаўнік (ням.: De Gaudeif un sien Meester)
  • Храбры кравец (ням.: Das tapfere Schneiderlein)
  • Казка пра таго, хто хадзіў страху вучыцца (ням.: Märchen von einem, der auszog, das Fürchten zu lernen)
  • Папялушка (ням.: Aschenputtel)

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.