![](../I/%D0%9D%D0%B0_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B9_%D0%B3%D0%B0%D1%80%D1%8B_2.jpg.webp)
Брас — у беларускім фальклоры, князь ад імя якога паходзіць назва горада Браслава.
Змест падання
![](../I/%D0%94%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B5_%D1%84%D0%B8%D0%B3%D1%83%D1%80%D1%8B_%D0%B2_%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%89%D0%B5.jpg.webp)
Быццам, у даўнія часы, у замку на гары пасярод азёр, жыў князь Дзвін. У яго была жонка Друка і дачка Дрыва, прыгожая, наравістая і ганарлівая. Усім жаніхам яна адмаўляла, урэшце да яе пасваталіся тры княжычы, па адным з варыянтаў падання, браты — Снуд, Ноў і Брас. Дрыва паставіла ім злачынную ўмову, што выйдзе за таго, хто заб'е двух астатніх. Снуд і Ноў робяць засаду на Браса, але памыляюцца і забіваюць яго слугу. Яны прыходзяць да князёўны, памятаючы умову, б'юцца паміж сабою і абодва гінуць. Брас жа адмаўляецца жаніцца на Дрыве, ведаючы яе злачыннасць. Дрыва ў крыўдзе выбягае з замка і топіцца ў возеры. Стары князь Дзвін і яго жонка Друка неўзабаве паміраюць, а Брас займае горад, княжа доўга і справядліва, яго імя і засталося ў назве горада — Браслаў.
![](../I/%D0%90%D0%BD%D1%81%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%BB%D1%8C_%D1%84%D0%B8%D0%B3%D1%83%D1%80_%D0%B2_%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%89%D0%B5.jpg.webp)
Ад князя Дзвіна і княгіні Друкі быццам паходзяць назвы рэк Дзвіны і Друйкі, ад імёнаў княжны Дрывы і двух астатніх жаніхоў — назвы азёраў Дрывяты, Снуда і Навяты.
Інтэрпрэтацыя
Паданне з'яўляецца позняй спробай тлумачэння назваў геаграфічных аб'ектаў на аснове народнай этымалогіі. На праўдзе, назва Браслава, напэўна, можа паходзіць ад імя полацкага князя Брачыслава (1003—1044)[1], які заснаваў горад у ХІ ст.
Іншая паданне прапануе іншае паходжанне назвы для ракі Дзвіны.
Зноскі
- ↑ Семянчук Г. Н. Гарадзішча «Замкавая тара» ў Браславе // Гісторыя Беларусі: жалезны век і сярэднявечча. Мн., 1997. С. 63-65.
Літаратура
- Свяці, свяці, сонейка: Творы беларускага фальклору / Укладальнік І. К. Цішчанка; Уступны артыкул А. Грачанікава; Рэд. — Мн.: Юнацтва, 1997.