Браслаўска-Дзісенскае паўстанне | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Беларускі антысавецкі супраціў (1918—1933) | |||
Дата | 14 чэрвеня — 1 ліпеня 1919 года | ||
Месца | Браслаўскі і Дзісенскі павет | ||
Вынік | Змененыя асобы на кіроўных пасадах. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Браслаўска-Дзісенскае паўстанне — антыкамуністычнае паўстанне, якое выбухнула ў Браслаўскім і Дзісненскім паветах, з-за злоўжыванняў тутэйшых бальшавіцкіх уладаў.
Прычыны
У Дзісненскім павеце, як і Браслаўскім вялікае свавольніцтва меў мясцовы Вайсковы аддзел. Фактычна Вайсковыя аддзелы панавалі над астатнімі і прымушалі выконваць захады дзеля задавальнення сваіх мэтаў не зважаючы на настроі і патрэбы мясцовага насельніцтва. Напачатку чэрвеня бальшавікі абвесьцілі мабілізацыю усіх мужчын ва ўзросьце ад 16 да 43 год. А яшчэ ў траўні бальшавікі забілі праваслаўнага святара Канстанціна Жданава з Шаркоўшчыны, які карыстаўся аўтарытэтам сярод мясцовых жыхароў.
У выніку стаўленне насельніцтва змянялася хутка і негатыўна для савецкай улады. Сваім галоўным ворагам сялянства пачало лічыць камуністаў. Але ў той жа час сялянства выказвалася пра тое, што бальшавікі гэта ахоўнікі сялянства, якія нічога благога для сялянства не робяць[1]. Асаблівую незадаволенасць сялянства двух паветаў выказвала наконт палітыкі ваеннага камунізму і харчразвёрсткі. Таксама адзначаліся моцныя антысеміцкія настроі і агітацыйная праца з насельніцтвам з боку прадстаўнікоў партыі левых сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
Асноўнымі прычынамі, як сведчаць дакументы Савета Абароны Літвы і Беларусі, была незадаволенасць сялянствам тымі захадамі, якія прымала савецкая ўлада адносна сялянства, асаблівую незадаволенасць сыходзіла ад харчразвёсткі. Таксама сялянства масава не мела даверу да камуністаў, але цалкам давярала бальшавікам[1].
Хада паўстання
Паўстанне распачалося 14 чэрвеня 1919 года ў вёсцы Германовічах Дзісненскага павета[1]. У той жа дзень у мястэчку Іказні быў парафіяльны фэст Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. На ім ксёндз Міхал Буклярэвіч звярнуўся да тысячаў людзей, што прыйшлі на фэст, заклікаў іх браць зброю[2]. Мясцовыя маладзёны адразу раззброілі прысутных там бальшавіцкіх вайскоўцаў.
Вялікі ўплыў сярод паўстанцаў мелі беларускія эсэры[1]. Паўстанцы спрабавалі прарвацца да Польшчы ды пашырыць паўстанцкі рух на Беларусі[1]. Самі гэтыя мэта, далі падставу савецкім органам называць кіраўніцтва паўстання польскімі легіянерамі-белагвардзейцамі, а сялян, якія іх падтрымалі, – зялёнымі, таму ў савецкія дакументы дадзенае паўстанне ўвайшло як Бела-зялёнае. Менавіта такая тэрміналогія як польскія легіянеры тлумачыцца прагненнем паўстаўшых да пераходу на польскі бок.
Паўстанцы ўзялі пад кантроль Іказнь, Слабодку, Мілашова, Мёры, Чэрасы, Ёды, Шаркоўшчыну, Германавічы. Былі арыштаваныя бальшавіцкія дзеячы ў Мёрах, бальшавіцкі камісар быў расстраляны.
Першымі на сустрач руху паўстанцаў у накірунку Глыбокага былі кінутыя Дзвінская, Браслаўская роты і Глыбоцкая конная рота. Дзвінская і Глыбоцкая роты цалкам са зброяй перайшлі на бок паўстанцаў. Першы сур’ёзны бой, які адбыўся 20 чэрвеня не даў якога-небудзь дакладнага выніку. Браслаўская рота, якая ўступіла ў бой 21 чэрвеня супраць атрадаў паўстанцаў была на палову разбітая, а рэшткі Браслаўскай роты перайшлі на бок паўстанцаў.
Дадзеныя падзеі вымусілі бальшавіцкія ўлады сканцэнтраваць супраць паўстаўнцаў значныя сілы. Былі сцягнутыя вайсковыя аддзелы РСЧА з Віцебска, ад аперацыі супраць паўстаўнцаў былі адхіленыя аддзелы РСЧА, якія былі сфармаваныя з мясцовых жыхароў. Аперацыя супраць паўстанцаў распачалася на прыканцы 20-х чэрвеня 1919 г. Паўстанцы былі адкінутыя ад Глыбокага і рассеяныя.
26 чэрвеня бальшавікі ўзялі Іказнь. Ксяндза Міхала Буклярэвіча разам з ягонай сястрой Аліцыяй расстралялі каля Бігосава[2].
З 27 па 30 чэрвеня адбываліся стыхійныя баі паміж паўстаўнцаў і РСЧА. Пасля гэтых баёў разрозненныя аддзелы паўстанцаў былі цалкам разбітыя. Паводле рапартаў чырвоных камандоўцаў ужо з 1 ліпеня 1919 г. паўстанцкай актыўнасці ні ў Дзісненскім, ні ў Браслаўскім паветах ужо не было.
Суполка паўстанцаў налічвала 3000 асоб за ўвесь час паўстання[1]. Немагчыма дакладна назваць іхнюю колькасць на розных этапах, бо на бок паўстання пераходзілі цэлыя роты чырвонаармейцаў. Першыя сутыкненні паміж паўстанцаў і аддзелаў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі прынеслі перамогі і папаўненні.
Паўстанне адбывалася пад споклічамі «За саветы без камуністаў», «Смерць камуністам», «Далоў Савет»[1]. Пры гэтым паўстанцы ніяк не выказваліся супраць бальшавікоў.
Вынікі
Пасля сканчэння актыўных ваенных дзеянняў, на тэрыторыі паветаў агітацыйная дзейнасць з боку беларускіх эсэраў была спыненая. У цэнтры паўстання вёсцы Германовічах былі расквартэраваныя аддзелы РСЧА, якія нягледзячы на здушэнне паўстання, рухалася да лініі савецка-польскага фронту. Былі знятыя з пасад кіраўнікі савецкіх органаў на месцах у Дзісненскім і Браслаўскім паветах. Адзінай станоўчай зменай з паўстаннем была змена кіроўных асоб у паветах, але палітыка ваеннага камунізму і харчразвёрстак не спынілася.
Крыніцы
- 1 2 3 4 5 6 7 Лізуноў, А. І. Сялянскае паўстанне ў Дзісненскім і Браслаўскім паветах у чэрвені 1919 г.: новыя падыходы ў аналізе сацыяльнага канфлікту . — Мінск: БДУ, 2019. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021.
- 1 2 Антысавецкае паўстаньне на Браслаўшчыне і Дзісьненшчыне(бел. (тар.)) // Сайт Рады БНР. — 14.6.2017.
Спасылкі
- Лізуноў, А. І. Сялянскае паўстанне ў Дзісненскім і Браслаўскім паветах у чэрвені 1919 г.: новыя падыходы ў аналізе сацыяльнага канфлікту . — Мінск: БДУ, 2019. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021.
- Антысавецкае паўстаньне на Браслаўшчыне і Дзісьненшчыне(бел. (тар.)) // Сайт Рады БНР. — 14.6.2017.