Брасаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
Брасовский район | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | раён | ||||
Уваходзіць у | Бранскую вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Локаць | ||||
Дата ўтварэння | 1929 | ||||
Насельніцтва | 23 800 | ||||
Плошча | 1 210 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
216 м | ||||
Часавы пояс | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код | +7 48354 | ||||
Код аўтам. нумароў | 32 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бра́саўскі раён (руск.: Брасовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Локаць.
Геаграфія
Плошча раёна — 1210 км². Асноўныя рэкі — Няруса, Крапіўна.
Гісторыя
Раён утвораны ў 1929 годзе на тэрытарыяльнай аснове Брасаўскай воласці Сеўскага павета з адначасовым уключэннем у яго склад тэрыторыі Глоднеўскага раёна Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці.
Да 20 кастрычніка 1931 года цэнтрам раёна было сяло Брасава — адсюль найменне раёне, якое захавалася да цяперашняга часу.
У 1929—1937 гадах Брасаўскі раён уваходзіў у склад Заходняй вобласці, у 1937—1944 гадах — у Арлоўскую вобласць, з 1944 года — у Бранскую вобласць.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 23,8 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жыве каля 12 тыс. Усяго налічваецца 82 сельскія населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 10 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы:
- Локацкае гарадское паселішча
Сельскія паселішчы:
- Брасаўскае сельскае паселішча
- Верабскае сельскае паселішча
- Варанавалогскае сельскае паселішча
- Глодняўскае сельскае паселішча
- Добрыкаўскае сельскае паселішча
- Дубраўскае сельскае паселішча
- Крупецкае сельскае паселішча
- Пограбскае сельскае паселішча
- Сныткінскае сельскае паселішча
- Сталбоўскае сельскае паселішча
Транспарт
Праз раён праходзяць чыгунка Бранск — Льгоў, аўтамагістраль М3 Масква — Кіеў. Усе сельскія паселішчы маюць мясцовае аўтобуснае злучэнне з цэнтрам раёна.
Славутасці
- Дзейны манастыр Плашчанская пустыня
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брасаўскі раён