Бранісловас Лубіс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Bronislovas Lubys | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандрас Абішала | ||||||
Пераемнік | Адольфас Шляжавічус | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 кастрычніка 1938 |
||||||
Смерць |
23 кастрычніка 2011[1] (73 гады) |
||||||
Жонка | Lyda Lubienė[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | хімік, палітык, выкладчык універсітэта | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бранісловас Лубіс (лат.: Bronislovas Lubys; 8 кастрычніка 1938, Плунге — 23 кастрычніка 2011, Друскінінкай) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы ў 1992-1993 гадах.
У 1963 годзе скончыў Каўнаскі політэхнічны інстытут, у 1979 годзе атрымаў у гэтай ВНУ навуковую ступень кандыдата хімічных навук. У 1980-я гады быў выкладчыкам універсітэта. З 1963 года быў прафесійна звязаны з азотнай кампаніяй «Азотас» у Ёнава, быў галоўным інжынерам, а з 1985 года — генеральным дырэктарам. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Літоўскай ССР, пераўтвораны затым у Сейм Літоўскай Рэспублікі. 11 сакавіка таго ж года ён быў у ліку тых, хто падпісаў Акт аб аднаўленні Літоўскай дзяржавы. Працаваў у парламенце да 1992 года.
У 1992 годзе ён быў прызначаны віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе Аляксандраса Абішалы. Затым са снежня 1992 года па сакавік 1993 года ён быў прэм'ер-міністрам. Пазней адышоў ад палітычнай дзейнасці. З 1993 года быў прэзідэнтам Літоўскай канфедэрацыі прамыслоўцаў, з 1994 года кіраваў камерцыйнай юрыдычнай кампаніяй.