Бронецягнік[1][2], Браняпоезд[1] — браніраваны чыгуначны састаў, прызначаны для агнявой падтрымкі войск і вядзення самастойных баявых дзеянняў y паласе чыгункі. Апрача паравоза (цеплавоза) меў 2 і болей вагонаў або бронепляцовак, 2—4 платформы (у пачатку і канцы браняпоезд для засцярогі яго ад падрыву), на ўзбраенні 1—2 гарматы, 4—8 кулямётаў. Браняпоезд выкарыстоўваліся ў час Першай сусветнай, грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў. У Вялікай Айчыннай вайне былі браняпоезды ППА, узброеныя зенітнымі гарматамі і кулямётамі, для прыкрыцця ад удараў з паветра буйных чыгуначных вузлоў і станцый.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.