Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна | |
---|---|
Заснаваны | 1995 |
Рэктар | Юрый Пятровіч Голубеў |
Дактары | 20 |
Размяшчэнне | Брэст |
Сайт | brsu.by |
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Брэсце.
Гісторыя
Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — старэйшая ВНУ Брэстчыны. Будынак былога Педагагічнага інстытута імя Пушкіна ўзведзены па праекце архітэктараў Р. Будзько, А. Казюкова, С. Палешчука, І. Карвата[1]. У 1995 годзе ён быў ператвораны ва ўніверсітэт з Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, заснаванага на базе Брэсцкага настаўніцкага інстытута (існаваў у 1945—1950 гг.). У цяперашні час навучанне вядзецца па трох профілях: навуковаму, гуманітарнаму і педагагічнаму. На 52 кафедрах універсітэта працуюць каля 560 выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў.
Структура
У структуры ўніверсітэта 9 факультэтаў:
- факультэт прыродазнаўства;
- гістарычны факультэт;
- псіхолага-педагагічны факультэт;
- сацыяльна-педагагічны факультэт;
- факультэт замежных моў;
- факультэт фізічнага выхавання і турызму,
- фізіка-матэматычны факультэт;
- філалагічны факультэт;
- юрыдычны факультэт.
Дзейнічае бакалаўрыят, магістратура і аспірантура. Дзейнічае Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый. Ва ўніверсітэце працуе рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. Выдаецца газета «Брэсцкі ўніверсітэт», навукова-тэарэтычны часопіс «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта».
У 2024 годзе ўніверсітэт пачаў набор па дзвюх новых спецыяльнасцях «Бізнес-адміністраванне» (на базе юрыдычнага факультэта) і «Геаграфія» (на базе факультэта прыродазнаўства)[2].
Студэнцкі гарадок
Студэнцкі гарадок створаны ў 2004 годзе. У склад студэнцкага гарадка ўваходзяць інтэрнат № 1 (вул. Леніна, 68), інтэрнат № 2 (вул. Дзяржынскага, 3), інтэрнат № 3 (вул. Смірнова, 17), інтэрнат № 4 (корпус № 1) (вул. Пушкінская, 100), інтэрнат № 4 (корпус № 2) (вул. Пушкінская, 100)[3].
Рэктары
- Пётр Паўлавіч Дзема (1946—1948);
- Міхаіл Канстанцінавіч Кірылаў (1948—1952);
- Васіль Сцяпанавіч Серафімаў (1952—1958);
- Мікалай Міронавіч Івашэнка (1958—1964);
- Васіль Рыгоравіч Доркін (1964—1968);
- Сяргей Адамавіч Гусак (1968—1969);
- Георгій Пятровіч Андраюк (1970—1989);
- Васіль Аляксеевіч Сцепановіч (1989—1999);
- Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў (1999—2002);
- Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі (2002—2014);
- Ганна Мікалаеўна Сендзер (2014—2023);
- Юры Пятровіч Голубеў (з 28 ліпеня 2023 года).
Вядомыя выпускнікі
- Вольга Іванаўна Бельская (нар. 1979) — беларускі мастак.
- Максім Альбертавіч Багдасараў (нар. 1973) — беларускі геолаг.
- Алесь Зайка (1948—2018) — беларускі краязнавец.
- Вера Якаўлеўна Ляшук (нар. 1933) — беларускі мовазнавец.
- Галіна Мікалаеўна Малажай (1938—2005) — беларускі мовазнавец.
- Васіль Іванавіч Сянкевіч (нар. 1959) — беларускі мовазнавец.
- Міхась Тычына (нар. 1943) — беларускі літаратуразнавец.
- Ганна Вадзімаўна Шарэвіч (нар. 1985) — беларуская шахматыстка.
- Павел Аляксандравіч Пернікаў (нар. каля 1992) — беларускі вікіпедыст, праваабаронец і музычны менеджар.
- Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк — беларуская актывістка.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ ГРУДНИЦКИЙ, Сергей. В 2024 году БрГУ имени Пушкина начнет набор по двум новым специальностям (руск.) . www.sb.by (12 студзеня 2024). Праверана 21 сакавіка 2024.
- ↑ Студенческий городок
Літаратура
- Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)