Бо́снія (сербск.: Босна; харв.: Bosna) — гістарычны рэгіён, які складае большую частку сучаснай Босніі і Герцагавіны. Размешчаны на Дынарскім нагор'е і аддзелены ад Сярэднедунайскай нізіны рэкамі Сава (на поўначы) і Драва (на ўсходзе).
Плошча Босніі складае каля 41 тысячы км², гэта значыць каля 80 % тэрыторыі Босніі і Герцагавіны. Астатнія 20 % займае Герцагавіна, якая ляжыць на поўдні і выходзіць на Адрыятычнае мора. Мяжа паміж Босніяй і Герцагавінай афіцыйна не ўсталявана, але звычайна праводзіцца па Іван-Планіне.
Абедзве вобласці былі цесна звязаны з Сярэднявечча, і часта назва Боснія ўжываецца для пазначэння Босніі і Герцагавіны разам. Назва Боснія і Герцагавіна з'явілася толькі ў канцы асманскага кіравання.
Гісторыя
Тэрыторыя была населена славянскімі плямёнамі з VII стагоддзя, і часткі яе ўваходзілі ў розныя сербскія, харвацкія і незалежныя баснійскія дзяржавы. Першую такую баснійскую дзяржаву, якая знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Візантыі, заснаваў у 1180 годзе бан Кулін. Яна дасягнула свайго росквіту пры бане Твртко I у другой палове XIV стагоддзя. Да 1370 годзе ён пашырыў тэрыторыю Босніі да сучасных Босніі і Герцагавіны, заключыў саюз з Венгрыяй, якая была ў той момант галоўнай пагрозай незалежнасці Босніі, і з Дуброўніцкай рэспублікай. З 1377 года ён быў таксама каралём Сербіі, а з 1390, пасля таго, як ён захапіў Ілірыю і астравы Адрыятычнага мора — каралём Харватыі і Далмацыі. Тым часам Боснія мела ролю рэгіянальнай звышдзяржавы на Балканах, саступаючы па ўплыве толькі Венгрыі і Асманскай імперыі. Твртко атрымоўвалася паспяхова стрымліваць напады турак, але пасля яго смерці ў дзяржаве пачаліся ўсобіцы, і да 1463 годзе Боснія цалкам страціла незалежнасць і ўвайшла ў склад Асманскай імперыі ў якасці адміністрацыйнай адзінкі (вілаят). З 1853 года вілаят зваўся Боснія і Герцагавіна.
У 1878 годзе Боснію і Герцагавіну акупавала Аўстрыя. У 1908 годзе вобласць была фармальна анексавана. Нагодай да Першай сусветнай вайне стала забойства эрцгерцага Франца-Фердынанда ў сталіцы Босніі Сараева. Пасля Першай сусветнай вайны і распаду Аўстра-Венгерскай імперыі Боснія і Герцагавіна ўвайшлі ў склад Каралеўства Югаславія.
Падчас Другой сусветнай вайны, з 1941 па 1945 год, Боснія ўваходзіла ў склад фашысцкай Незалежнай дзяржавы Харватыя, пры гэтым істотная частка яе тэрыторыі кантралявалася падраздзяленнямі партызан і чэтнікаў. Пасля вайны Боснія і Герцагавіна сталі адзінай рэспублікай у складзе сацыялістычнай Югаславіі.
У 1992 годзе, падчас распаду Югаславіі, была абвешчана незалежнасць Рэспублікі Боснія і Герцагавіна. Шматлікія сербы і харваты, якія пражывалі ў Рэспубліцы, не падтрымалі гэта рашэнне, і на кантралюемых імі тэрыторыях былі абвешчаны Рэспубліка Сербская і Харвацкая рэспубліка Герцэг-Босна. Грамадзянская вайна, што рушыла ўслед і ўключала этнічныя чысткі ўсімі бакамі канфлікту, скончылася ў 1995 годзе Дэйтанскім пагадненнем, па якім Боснія і Герцагавіна стала складацца з дзвюх раўнапраўных дзяржаўных утварэнняў: Федэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сербскай.
Гарады
Найбуйнейшымі гарадамі ў Босніі з'яўляюцца