Станцыя | |
Боркавічы | |
---|---|
Лінія Полацк — Бігосава | |
Беларуская чыгунка | |
![]() | |
Аддзяленне чыг. | Віцебскае аддзяленне |
663,1 км | |
Код станцыі | 161908 |
Код у «Экспрэс-3» | 2100233 |
![]() ![]() Боркавічы |
Бо́ркавічы (трансліт.: Borkavičy, руск.: Борковичи)[1] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці.
Размешчана ў вёсцы Боркавічы; на лініі Полацк — Бігосава, паміж прыпыначным пунктам Падазерцы і прыпыначным пунктам Беніслаўскага.
Гісторыя
Першы будынак вакзала быў пабудаваны ў 1866 годзе разам з пракладаннем праз Боркавічы чыгункі з Дынабурга на Полацк з чырвонай цэглы па тыповым праекце ў стылі мадэрн (аналагічныя будынкі вакзалаў захаваліся да нашага часу ў Верхнядзвінску і Шуміліне). На станцыі падчас Першай сусветнай вайны спыняўся імператар Мікалай ІІ. Першапачатковы будынак быў знішчаны падчас Другой сусветнай вайны.
Сучасны будынак вакзала ўзведзены ў 1950-я гады таксама па тыповым праекце ў стылістыцы сталінскага манументалізму (такія ж вакзалы ёсць, напрыклад, у Баравусе і Ветрыне).
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Боркавічы (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
Полацк — Бігосава | |
---|---|
умоўныя абазначэнні
|