Боркавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Боркавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 957
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2151
Код аўтам. нумароў 2

Бор́кавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Боркавічы.

Агульнае

Знаходзіцца на поўдні Верхнядзвінскага раёна. Праз сельсавет працякае рака Дрыса.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. 9 сакавіка 1929 года раён быў перайменаваны ў Боркавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Луначарскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Антушэва, Гвазды, Двор Зялькі, Зялькі, Мазурына, Маркоўшчына і Разуліна)[1]. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Луначарскага сельсавета[2]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасавана вёска Козікі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 43 населеныя пункты[4]. У 1978 годзе ў склад Валынецкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Белавусы, Валуцёва, Ермакі, Калатовіна, Клімаўшчына і Краўцы)[5]. У 1987 годзе скасавана вёска Антушэва[6], 27 чэрвеня 2008 года — вёска Скарада[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2627 чалавек[8], з іх 88,6 % — беларусы, 8,1 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1957 чалавек[10].

Населеныя пункты

Населеныя пункты ў межах сельсавета:

Транспарт

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць чыгунка і рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі Р20.

Крыніцы

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. 10 000 экз.
  5. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 красавіка і 16 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  6. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  7. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.