Бона Сфорца | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Bona Sforza | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барбара Запальяі | ||||||
Пераемнік | Елізавета Аўстрыйская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барбара Запальяі | ||||||
Пераемнік | Елізавета Аўстрыйская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1494[1] |
||||||
Смерць |
19 лістапада 1557[2] (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сфорца | ||||||
Бацька | Джан Галеаца Сфорца | ||||||
Маці | Ізабела Арагонская | ||||||
Муж | Жыгімонт I Стары[4] | ||||||
Дзеці | Ізабела Ягелонка[5], Жыгімонт II Аўгуст, Кацярына Ягелонка, Ганна Ягелонка[5], Сафія Ягелонка[d] і Альбрыхт Ягелончык[d] | ||||||
Дзейнасць | арыстакратка, калекцыянер мастацтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бона Сфорца д’Арагона (італ.: Bona Sforza d’Aragona; 2 лютага 1494 — 19 лістапада 1557) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста.
Біяграфія
Дачка міланскага герцага Джана Галеаца Сфорца. Імкнулася ўзмацніць палітычную ўладу і эканамічную моц манархіі, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення феадаламі. Закладзеныя ў яе шматлікіх маёнтках прынцыпы інтэнсіўнага, у інтарэсах феадалаў, вядзення гаспадаркі (меліярацыя, палепшаны севазварот), узмоцненага, але ўнармаванага падаткаабкладання, пазней былі распаўсюджаны на ўсе дзяржаўныя маёнткі Вялікага Княства Літоўскага, г.зв. Валочная памера (1557) і да канца XVI стагоддзя прынятыя большасцю землеўладальнікаў.
Ад самага прыезду ў Польшчу ў 1518 годзе, Бона мела шматлікае атачэнне з італьянцаў, адмыслоўцаў розных галін, у тым ліку кухараў, якія аказалі значны ўплыў на пашырэнне найноўшых заходнееўрапейскіх культурных і тэхнічных дасягненняў, спажывецкіх прыхільнасцяў эпохі Рэнесансу, у тым ліку на ўдасканаленне меню, спачатку толькі найвышэйшых арыстакратычных колаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. З дзейнасцю Боны Сфорца звязваюць з’яўленне або пашырэнне ў меню арыстакратыі экзатычнай усходняй садавіны — апельсінаў, лімонаў, гранатаў, фігаў, прыпраў — шафрану, фенхелю, імбіру, цынамону, цукру, а таксама аліўкаў, каштанаў, разынак, мігдалаў, марцыпанаў, рысу і г.д. Найбольш яскравым новаўвядзеннем эпохі Боны лічыцца салата і іншая агародніна, а таксама ўвядзенне ў карыстанне відэльцу і г.д. Боне Сфорца таксама прыпісваецца дасканалае валоданне атрутамі, яе падазраюць у арганізацыі атручвання апошніх з незалежных мазавецкіх княжатаў у 1522 годзе і непажаданай нявесткі Барбары Радзівіл у 1551 годзе[6].
Галерэя
- Бона Сфорца, пасля 1548
- Атручэнне каралевы Боны (Otrucie królowej Bony), карціна Яна Матэйкі
- Бона Сфорца, карціна Банавентуры Дамброўскага (палатно, алей; 1840-я)
Ушанаванне памяці
Імем Боны Сфорцы была названа цэнтральная плошча мястэчка Моталь (зараз — Плошча Леніна).
У літаратуры
- Галіна Аўдзерская. «Каралева Бона. Цмок у гербе» (гістарычны раман-хроніка).
- Януш Маеўскі. «Каралева Бона» (тэлесеряал).
- Уладзімір Караткевіч. «Ладдзя Роспачы» — аповесць.
- Аляксей Дудараў. «Чорная панна Нясвіжа» (п’еса).
- Валянцін Пікуль. «Апошнія з Ягелонаў». Мініяцюры.
Заўвагі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Вобраз Боны Сфорца ў польскіх і беларускіх літаратурных творах XIX―XX стагоддзяў, прысвечаных Барбары Радзівіл // Супольнасць традыцыі ― садружнасць у будучыні. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — С. 83―89.
Літаратура
- Белы А. Бона Сфорца // Праект «Наша ежа»
- Рудзкі Э. Бона Сфорца д’Арагона — другая жонка Жыгімонта Старога Архівавана 27 сакавіка 2022..
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бона Сфорца