Вёска
Болтуп
± | ||||||||||||||||
Бо́лтуп[1] (трансліт.: Boltup, руск.: Болтуп) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Кальчунскага сельсавета.
Назва
Назва балцка-літоўскага паходжання, ад літ.: baltas «белы» і upė «рака» (вёска знаходзіцца ля ўтоку ручая, што цячэ з балота на захадзе ад Болтупа, у раку Граўжанку).
Славутасці
Маёнтак вядомы з XVI ст. як уласнасць Сташкевічаў, потым — Маляевічаў, Віламовічаў, Верашчакаў і інш. У 1806 г. уладальнікам Болтупа стаў Енджэй Снядэцкі, вядомы ўрач, хімік і філосаф. Мясцовая капліца, як ужо дзеючая ад ашмянскай парафіі, адзначаецца з 1910-х гг. Магчыма, яна дзейнічала ў палацы Снядэцкіх[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Ашмяны (капліцы)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Болтуп
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.