Бокас-дэль-Тора | |||
---|---|---|---|
Bocas del Toro | |||
|
|||
Краіна | Панама | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | горад Бокас-дэль-Тора | ||
Дата ўтварэння | 1903 | ||
Афіцыйная мова | іспанская | ||
Насельніцтва (2010) | 125 461 | ||
Канфесійны склад | каталіцызм | ||
Плошча | 4 644 км² | ||
Код ISO 3166-2 | PA-1 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бокас-дэль-Тора(ісп.: Bocas del Toro) — правінцыя на паўночным захадзе Панамы. Плошча — 4 643,9 км². Насельніцтва (2010 г.) — 125 461 чал. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бокас-дэль-Тора.
Гісторыя
Землі правінцыі Бокас-дэль-Тора былі адкрыты 6 кастрычніка 1502 г. Х. Калумбам. Яны былі населены індзейцамі. Згодна паданню, назва правінцыі можа паходзіць ад імя індзейскага правадыра Бока-Тора. Да канца XVI ст. тэрыторыя правінцыі амаль спусцела. Відавочна, індзейскае насельніцтва вымерла ў выніку эпідэмій, а іспанскія каланісты не цікавіліся ёю. У XVII - XVIII стст. прадпрымаліся няўдалыя спробы каланізацыі з боку выхадцаў з Францыі і Шатландыі.
У 1821 - 1836 гг. землі Бокас-дэль-Тора ўваходзілі ў склад Коста-Рыкі. У 1836 г. былі гвалтоўна далучаны да Калумбіі. У 1903 г. пасля абвяшчэння незалежнасці Панамы была ўтворана асобная правінцыя Бокас-дэль-Тора. У 1914 г. яна была захоплена ўзброенымі сіламі Коста-Рыкі (акрамя вострава Калон), але ў выніку перагавораў вярнулася ў склад Панамы. У 1997 г. амаль палова тэрыторыі правінцыі была перададзена ў карыстанне індзейцам.
Эканоміка
Асноўныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка і турызм. У сельскагаспадарчай вытворчасці дамінуе земляробства. Вырошчваюць бананы, рыс, какосавую пальму, тытунь, садавіну. Рыбалоўства адыгрывае другарадную ролю, але мае значэнне для самазабеспячэння мясцовых жыхароў. Большасць турыстаў наведвае астравы архіпелага Бокас-дэль-Тора .
Адміністрацыйны падзел
Правінцыя Бокас-дэль-Тора падзяляецца на 3 дэпартаменты:
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 26 верасня 2017.
- Турыстычны даведнік Архівавана 26 верасня 2017.
- Гісторыя