Падчас хрышчэння Ісуса, голас з неба назваў Яго Сынам Божым. Франчэска Альбані. Хрышчэнне Ісуса Хрыста.

Божы Сын — тытул, які часта выкарыстоўваецца ў Бібліі для абазначэння асоб з асаблівымі адносінамі з Богам. У Старым Запавеце анёлы, справядлівыя і набожныя людзі, нашчадкі Сіфа і цары Ізраіля часам называюцца сынамі Божымі. У Новым Запавеце Адам і, у першую чаргу, Ісус Хрыстос называюцца сын Божы, у той час як паслядоўнікі Ісуса называюцца сыны Божыя.

У Новым Запавеце Сын Божы прымяняецца да Ісуса ў многіх выпадках. Ісус названы Сынам Божым у двух асобных выпадках голасам з нябёсаў. Ісус таксама як відавочна, дык і няяўна апісваецца як Сын Божы як уласна, дык і рознымі асобамі Новага Запавету. У дачыненні да Ісуса тытул указвае на Яго ролю Месіі, Цара абранага Богам. Тэрмін Сын Божы не варта блытаць з тэрмінам Бог Сын (іўр.: Θεός ὁ υἱός), другой асобай Тройцы ў хрысціянскай тэалогіі. Вучэнне пра Тройцу вызначае Ісуса як Бога Сына, аднолькавага па сутнасці, але рознай асобы ў сувязі з Богам Айцом і Богам Духам Святым (першай і трэцяй асобы Тройцы). Антытрыніянцы прымаюць Ісуса як Сына Божага, але не як Бога Сына.

Гістарычна, многія кіраўнікі старажытных народаў бралі на сябе назвы, сын божы, ці сын бога, ці сын Неба. Рымскі імператар Аўгуст спасылаўся на свае сувязь з абожаным прыёмным бацькам Юліям Цэзарам, як «сын бога» праз тэрмін divi filius, які ў далейшым быў таксама выкарыстаны Даміцыянам.

Біблейскае выкарыстанне

З усіх хрысталагічных тытулаў, якія выкарыстоўваюцца ў Новым Запавеце, Сын Божы быў адзін з самых выкарыстоўваемых у хрысціянскай гісторыі, і які стаў часткай веры многіх хрысціян. У асноўнай трынітарнай канцэпцыі тытул указвае на поўную Боскасць Ісуса як частку Тройцы.

Новы Запавет часта цытуе Псалм 110, які адносяцца да Ісуса. Багаслоўская разуменне Пс 110:1 і 110:4 адрозніваецца ад іўдаістычнага. Сам Ісус адносна Сябе цытуе Псалм 110 у Лук. 20:41-44, Матф. 22:41-45 і Марк. 12:35-37. У хрысціянстве Давід лічыцца прарокам. У Новы Запавет некалькі псалмоў цытуюцца, як сказаныя праз Духа Святога (Дзеянні 2:29-30). Невядома, калі менавіта хрысціяне прыйшлі да разумення, што Псалм 110 паказвае адрозненні асоб Боскасці і тое, што Ісус быў больш, чым чалавек або анёл. У лісце да Яўрэяў 1:13 цытуецца Псалм 110, каб даказаць, што Сын пераўзыходзіць анёлаў. Пазней спасылкі на Псалм 110 з'явяцца ў сімвалах веры.

У Новым Запавеце тытул Сын Божы прымяняецца да Ісуса ў многіх выпадках. Ён часта выкарыстоўваецца для абазначэння Яго Боскасці, з самага пачатку апавядання Новага Запавету, калі ў Евангеллі паводле Лукі 1:32-35 ў анёл Гаўрыіл аб'яўляе: «сіла Усявышняга ахіне Цябе; таму і народжанае Святое назавецца Сынам Божым…»

Заявы, што Ісус ёсць Сын Божы паўтарае ў многіх тэкстах Новага Запавета. У двух асобных выпадках заявы робяцца Богам-Айцом, калі падчас хрышчэння Ісуса, а потым у час Праабражэння голас з неба называе Ісуса Сынам Божым. У шэрагу выпадкаў вучні называюць Ісуса Сынам Божым і нават яўрэі падчас Яго распяцця пагардліва ўспаміналі Ісусу Яго сцвярджэнне, што Ён Сын Божы.

Тым не менш, паняцце Бога як бацькі Ісуса, і Ісус у якасці адзінага Божага Сына адрозніваецца ад паняцця Бога як Творцы і бацькі ўсіх людзей, як паказана ў Апостальскім Сімвале веры. Вызнанне пачынаецца з выказвання ўпэўненасці ў «Айца Усемагутнага, Творцы неба і зямлі», а затым адразу ж, але асобна, у «Ісуса Хрыста, Яго адзінага Сына, Госпада нашага», выказаўшы тым самым абодва сэнса бацькоўства ў Сімвале веры.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.