Божыя кароўкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Кароўка сямікропкавая (Coccinella septempunctata) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Coccinellidae Latreille, 1807 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Coccinella
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы: | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Божыя кароўкі, таксама кароўкі, петрыкі, какцынеліды (Coccinellidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных.
Апісанне
Даўжыня ад 2 да 18 мм. Цела божых каровак паўшара- ці яйкападобнае, болей ці меней выпуклае. Афарбоўка яркая, «перасцерагальная», з малюнкам з крапінак, плям, штрыхоў. Галава кароткая з 11-, радзей з 10-членікавымі вусікамі, якія прымацаваныя па баках пярэдняга краю галавы і могуць падгінацца пад яе. Брушка складаецца з 5 свабодных членікаў. Адрозніваюцца тым, што іх лапкі здаюцца трохсастаўными, бо трэці, вельмі маленькі членік разам з паловай чацвёртага схаваны ў баразне двухлопасцевага другога членіка.
Пашырэнне
Адрозніваецца больш за 4 тысячы відаў. Жывуць у лясах, садах, парках, на лугах.
Асаблівасці біялогіі
У большасці відаў жукі і лічынкі драпежныя — кормяцца тлямі, павуціннымі кляшчамі, шчытоўкамі і інш.; некаторыя раслінаедныя. Маюць ядавітую гемалімфу, таму насякомаедныя жывёлы іх не паядаюць.
Выкарыстанне
Многія віды, у т. л. божая кароўка двухкрапінкавая (Adalia bipunctata), выкарыстоўваюцца ў біялагічнай ахове сельскагаспадарчых і лясных культур. 2 аўстралійскія віды спынілі павелічэнне шкоднікаў цытрусавых — чарвяцоў.
Зноскі
Літаратура
- Божыя кароўкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 204—205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Лаўрова Н. К. Божыя кароўкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.