Бобі Чарльтан | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Роберт Чарльтан | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 кастрычніка 1937[1][2][…] |
||||||||||||||||||||||||
Памёр |
21 кастрычніка 2023[3][4] (86 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Англія | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт (Бобі) Чарльтан (англ.: Sir Robert Charlton; 11 кастрычніка 1937 — 21 кастрычніка 2023) — англійскі футбаліст, паўабаронца і нападнік. Чэмпіён свету ў складзе нацыянальнай зборнай Англіі і ўладальнік «Залатога мяча» 1966 года. Большую частку кар’еры правёў за «Манчэстэр Юнайтэд», у якім быў капітанам. Чарльтан быў атакуючым паўабаронцам, валодаў адпрацаваным дрыблінгам, дакладным пасам і пастаўленым далёкім ударам. Ён прызнаецца многімі адным з найвялікшых футбалістаў Англіі ўсіх часоў.
Чарльтан пачаў выступаць за асноўны склад «Манчэстэр Юнайтэд» у 1956 годзе, а на працягу наступных двух сезонаў трывала заваяваў сабе месца ў аснове. Ён выжыў у мюнхенскай авіякатастрофе 1958 года, пасля чаго дапамог «Юнайтэд» выйграць Першы дывізіён у сезонах 1964/65 і 1966/67. У 1966 годзе Чарльтан разам са зборнай Англіі стаў чэмпіёнам свету. У 1968 годзе «Юнайтэд», у складзе якога Чарльтан быў капітанам, стаў першым англійскім клубам, які выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. Ён забіў за «Манчэстэр Юнайтэд» і зборную Англіі больш галоў, чым любы іншы гулец за ўсю гісторыю. Яму таксама доўгі час належаў рэкорд па колькасці матчаў, праведзеных за «Юнайтэд» (758), які пабіў Раян Гігз у фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў Маскве 21 мая 2008 года.
На момант завяршэння кар’еры за зборную Англіі ў 1970 годзе яму належаў рэкорд па найбольшай колькасці гульняў за зборную (106 матчаў). Пазней гэты рэкорд быў пабіты Бобі Мурам, а затым Пітэрам Шылтанам.
Крыніцы
- ↑ Sir Bobby Charlton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sir Bobby Charlton // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sir Bobby Charlton: England World Cup winner and Manchester United legend dies Праверана 21 кастрычніка 2023.
- ↑ UNITED MOURNING THE LOSS OF SIR BOBBY CHARLTON Праверана 21 кастрычніка 2023.
- ↑ Sir Bobby Charlton died after fall, inquest hears — 2023. Праверана 2 лістапада 2023.
Літаратура
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.