Бобрык 2 | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 44 км |
Басейн | 710 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | вусце Азёрнага канала |
• Каардынаты | 52°20′20″ пн. ш. 28°08′24″ у. д. |
Вусце | Прыпяць |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Конкавічы |
• Каардынаты | 52°09′10″ пн. ш. 28°41′31″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Петрыкаўскі раён, Жыткавіцкі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце |
Бобрык 2, Бобрык Другі, Бобрыч — рака ў Беларусі, у Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).
Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 710 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Назва
Нягледзячы на відавочную сувязь з бел. бабёр рачная назва Бобрык можа быць і балцкага паходжання — як і назва бярэзінскай ракі Бобр.
На гэта паказвае назва бярэзінскай ракі Бабруя (> Бабруйка). У ёй корань Babr- (< Bebr-) звязаны з літоўскім babras, bebras «бабёр» і пашыраны балцкім гідранімічным фармантам -uj-. Гэты ж корань у літоўскіх гідронімах Babrūngas, Babrūnė, Babrinis, Babrūtė[1][2]. Далей да індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «бабёр»[3].
Недалёка ад утоку Бобрыка ў Прыпяць таксама ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Ясельда, Піна, Цна, Лунія (Лань).
Асноўныя прытокі
Справа: Вісліца, Азёрны канал, Капцэвіцкі канал. Злева: Капцэвіцкі канал, Міхедава-Грабаўскі канал.
Агульнае
Пачаткам ракі лічыцца вусце Азёрнага канала, якое знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Капцэвічы Петрыкаўскага раёна. Цячэ па Прыпяцкай нізіне, упадае ў Прыпяць каля вёскі Конкавічы Петрыкаўскага раёна. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй вёскі Аголічы пераважна трапецападобная. Пойма на вялікім працягу невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае на працягу 40,7 км. Берагі на натуральным участку рэчышча нізкія, пясчаныя. З ракі пачынаецца меліярацыйны канал Лукіч — левы прыток Прыпяці.
Зноскі
Літаратура
- Гарбатоўскі Л. Н. Бобрык 2 // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 314. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.