Вёска
Блювінічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°14′18″ пн. ш. 23°42′23″ у. д.
Насельніцтва
  • 98 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225040
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846006
Блювінічы на карце Беларусі ±
Блювінічы (Беларусь)
Блювінічы
Блювінічы (Брэсцкая вобласць)
Блювінічы

Блюві́нічы[1] (трансліт.: Bliuviničy, руск.: Блювиничи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 21 км на поўнач ад Брэста, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).

Радзіма беларускай пісьменніцы Клаўдзіі Каліны.

Этымалогія

Назва Блювінічы ўворана ад прозвішча Блювініч[2].

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Казімір IV падараваў Блювінічы пану Л. Шальмічу.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў склад маёнтка Дзям’янавічы. У 1858 годзе ўладанне памешчыка Баяроўскага. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады, якая мела 242 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін і карчма.

У 1905 годзе ў Турноўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турноўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 10 вяскоўцаў загінулі.

У сакавіку 1949 года арганізаваны калгас імя Лысенкі, які аб’яднаў 27 гаспадарак з 50. У 1960-я гады ўвайшоў у калгас «Іскра». Да 1970-х гадоў дзейнічала торфапрадпрыемства «Блювінічы».

Насельніцтва

  • 173 сялянскія душы (1858)
  • 50 двароў, 338 жыхароў (1897)
  • 391 жыхар (1905)
  • 65 двароў, 389 жыхароў (1921)
  • 66 двароў, 280 жыхароў (1940)
  • 220 жыхароў (1959)
  • 175 жыхароў (1970)
  • 56 гаспадарак, 109 жыхароў (1997)
  • 44 гаспадаркі, 185 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.