Блакітны хрыбет | |
---|---|
англ. Blue Ridge Mountains | |
Краіна | |
Горная сістэма | Апалачы |
Даўжыня | 1 000 км |
Вышыня | 2037 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Блакі́тны хрыбе́т, Блу-Рыдж (англ.: Blue Ridge Mountains) — ланцуг горных хрыбтоў і масіваў на ўсходзе ЗША, уздоўж паўднёва-ўсходняй ускраіны Апалачаў. Уздымаецца над плато Підмант.
Працягласць гор складае больш 1000 км. Найбольш высокая вяршыня — гара Мітчэл (2037 м). Горы складзены метамарфічнымі пародамі. На схілах растуць шыракалістыя і хвойныя лясы, у міжгорных упадзінах і катлавінах — сенажаці.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.