Блот-Свен
шведск.: Blot-Sven
кароль Швецыі
Папярэднік Інгэ I Старэйшы
Пераемнік Інгэ I Старэйшы

Нараджэнне невядома
Смерць канец XI стагоддзя
Род брат жонкі Інгэ I Старэйшага
Бацька unknown (?)[d]
Жонка Блатстулка
Дзеці Эрык, жрэц храма ў Старой Упсале
Дзейнасць манарх

Блот-Свен — паводле «Сагі пра Хервёр і Хейдрэка», конунг свеяў, які кіраваў у канцы XI стагоддзя.

Біяграфія

Сын Стэнкіля Інгэ I Старэйшы ў 10801084 гады праводзіў агрэсіўную палітыку хрысціянізацыі, выступаў за поўную адмену ахвярапрынашэнняў (у адрозненне ад свайго бацькі). Свеі прапанавалі яму або адмовіцца ад хрысціянства, або адрачыся ад прастола. Ён адмовіўся ад абодвух варыянтаў, за што быў выгнаны свеямі камянямі прама з тынга. У «Сазе пра Хервёр і Хейдрэка» падрабязна апісаны канфлікт і вынік тынга. Швагер караля Свен прапанаваў правесці рытуал ахвярапрынашэння каня, калі яго абяруць конунгам. Свеі пагадзіліся з яго кандыдатурай і прызналі яго каралём Швецыі. Быў прыведзены конь, які быў прынесены ў ахвяру. Яго мяса з’елі, а крывёй абмазалі свяшчэннае дрэва. Інгэ I Старэйшы быў вымушаны з’ехаць у Гёталанд[1].

Новы кароль па імі Свен, празваны Блот-Свен у гонар таго, што ён пагадзіўся працягваць ахвярапрынашэнні язычніцкім багам (так званы блот), кіраваў тры гады. Гэта быў апошні язычніцкі кароль Швецыі.

У 1087 годзе [2] Інгэ I Старэйшы (Інгэ Стэнкільсан; ст.-ісл. Ingi Steinkelsson), накапіўшы сілы, у выніку скрытнага рэйду з дружынай з Гёталанда, праз Смоланд і ўсходняе ўзбярэжжа Швецыі, заспеў знянацку і забіў ва Упсале Блот-Свена і яго сына Эрыка, жраца храма. Затым Інгэ I Старэйшы спаліў язычніцкі храм у Старой Упсале і знішчыў месцы пакланення язычніцкім багам.

Зноскі

  1. Сазе пра Хервёр і Хейдрэку
  2. Bengt Liljegren, «Rulers of Sweden», Historiska Media, 2004 (translated by Adam Williams), стар.24 ISBN 91-8505763-0
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.