![](../I/Die_Rasenbleiche.jpg.webp)
Макс Ліберман, Бяленне на траве, палатно, алей, 1882
Блех — месца, дзе адбельвалі бялізну. Гэта былі лугі, размешчаныя каля рэк, на паўднёвых схілах з падвышанай інтэнсіўнасцю сонечнага святла. Льняныя або канапляныя тканіны — лепш за ўсё ў маі-чэрвені — рассцілалі на траве, каб яны высахлі дабяла на сонцы. Каб паскорыць адбельванне, тканіны аблівалі вадой. Гэты занятак называўся бяленнем. Пазней блехам называлі месца, дзе размяшчалі бялільні (палатна або воску) і валяльныя майстэрні, пральні, лугавальныя або фарбавальныя майстэрні. Гэтыя майстэрні патрабавалі значнай колькасці вады і гідраэнергіі, таму размяшчаліся каля рэк.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.