![](../I/Pannonian_Slavic_Duchy-serb.png.webp)
![]() | |
---|---|
![]() | |
Дзяржавы славян | |
Дзяржава Само | |
Нітранскае княства | |
Вялікая Маравія | |
Блатэнскае княства | |
Сярэднявечная Венгрыя (X стагоддзе — 1526 год) |
|
Матуш Чак | |
Амадэй Аба | |
Габсбургская манархія (1526—1918 гады) |
|
Усходне-Венгерскае каралеўства | |
Каралеўская Венгрыя | |
Рэвалюцыя ў Славакіі | |
Чэхаславакія | |
Славацкая Савецкая Рэспубліка | |
Першая Славацкая рэспубліка | |
Славацкае нацыянальнае паўстанне | |
Славацкая сацыялістычная рэспубліка | |
Аксамітная рэвалюцыя | |
Аксамітавы развод | |
Сучаснасць | |
Славацкая рэспубліка | |
Партал «Славакія» |
Блатэнскае княства, таксама вядомае як Панонскае або Задунайскае княства (славацк.: Blatenské kniežatstvo, славенск.: Spodnja Panonija, балг.: Блатенско княжевство, венг.: Balatoni Fejedelemség, ням.: Plattensee-Fürstentum) — славянская дзяржава, якая існавала ў перыяд 839/840 — 876 гадоў у раёне Блатэнскага возера — Балатана (тэрыторыя сучаснай Венгрыі) са сталіцай у горадзе Блатнаград. Займала тэрыторыю паміж Дравай на поўдні, Дунаем на ўсходзе, Грацам на захадзе і Веспрэмам на поўначы. Паводле апошніх даследаванняў Блатэнскаму княству належала і тэрыторыя паміж Дзьёрам і Клостэрнойбургам. У перыяд свайго росквіту княства было свайго роду сувязным звяном паміж заходнімі (Вялікая Маравія на поўначы) і паўднёвымі (Харватыя на Балканах) славянскімі народамі, разбураным венгерскімі нашэсцямі.
Склад
Княства складалася з некалькіх графстваў:
- Блатэнскага, паміж Веспрэмам і Дравай
- Птуйскага, у горада Птуй
- Дудлебскага, паміж Грацам і Блатнаградам
- верагодна Этгаравага, паміж Кёсегам і Клостэрнойбургам
Гісторыя
У 500—700 гадах на тэрыторыі будучага княства існавала так званая кестэльская культура змяшанага рамана-славяна-аварскага паходжання.
У 833 годзе з Нітранскага княства быў выгнаны яго князь Прыбіна. Ён атрымаў сховішча ў Людовіка II Нямецкага. Той хрысціў Прыбіну і ў 839 годзе падарыў яму частку тэрыторыі Карантаніі вакол возера Балатан. У 847 годзе Прыбіна атрымаў права перадачы ў спадчыну гэтай зямлі, і Блатэнскае княства было аддзелена ад Карантаніі. Прыбіна заснаваў Блатнаград у якасці сталіцы свайго новага княства.
![](../I/Balaton_principality.png.webp)
Пасля гібелі Прыбіны князем стаў яго сын Коцел. Падчас яго кіравання княства стала культурным і інтэлектуальным цэнтрам славян. У 867 годзе Коцел прыняў у Блатнаградзе Кірыла і Мяфодзія, якія навучылі ў Блатнаградзе 50 вучняў. У 70-х гадах IX стагоддзя Мяфодзій Салунскі працягваў асветніцкую дзейнасць на тэрыторыі княства і заснаваў тут Панонскае архібіскупства.
У 874 годзе князь Святаполк I далучыў Блатэнскае княства да Вялікай Маравіі. Аднак у 876 годзе, пасля смерці Коцела, Людовік II Нямецкі забралаў назад свае землі, падораныя Прыбіне.
Пасля смерці Людовіка II панонскую частку ў 884 годзе зноў захапіла Вялікая Маравія. Арнульф Карынтыйскі ў 894 годзе вярнуў яе ў склад Усходне-Франкскага каралеўства, а ў 896 годзе даў яе ў якасці лена славянскаму князю Браславу, які ўключыў яго ў склад Панонскай Харватыі.
У 901 годзе тэрыторыя Блатэнскага княства была захоплена венграмі. У X—XII стагоддзях большая частка мясцовага заходне-славянскага насельніцтва падверглася ранняй мадзьярызацыі і часткова германізацыі, хоць невялікая яго частка, якая пазней ідэнтыфікавала сябе як харваты, захоўвалася дысперсна ў сельскай мясцовасці аж да канца XIX стагоддзя.
Гл. таксама
Літаратура
- Алимов, Денис Е. (2015). "В поисках племени: Посавское и Нитранское княжества в контексте этнополитической ситуации в славянском мире в IX в." Исторический формат. 4: 246–273.
{{cite journal}}
: Няправільны|ref=harv
(даведка) - Bowlus, Charles R. (1995). Franks, Moravians, and Magyars: The Struggle for the Middle Danube, 788-907. Philadelphia: University of Pennsylvania Press.
{{cite book}}
: Няправільны|ref=harv
(даведка) - Goldberg, Eric J. (2006). Struggle for Empire: Kingship and Conflict under Louis the German, 817-876. Ithaca, NY: Cornell University Press.
{{cite book}}
: Няправільны|ref=harv
(даведка) - Richards, Ronald O. (2003). The Pannonian Slavic Dialect of the Common Slavic Proto-language: The View from Old Hungarian. Los Angeles: University of California.
{{cite book}}
: Няправільны|ref=harv
(даведка)
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Блатэнскае княства. ВСЭ(недаступная спасылка)