Бланка д’Артуа
Blanche d’Artois
каралева, а затым рэгент Навары
4 снежня 1270 1284
Папярэднік Генрых I Тоўсты
Пераемнік Жанна I

Нараджэнне 1248
Смерць 2 мая 1302(1302-05-02)[1][2]
Месца пахавання
Род д’Артуа[d]
Бацька Роберт I д’Артуа
Маці Мацільда Брабанцкая[d]
Муж Генрых I Тоўсты[3][4] і Эдмунд Гарбаты, 1-ы граф Ланкастарскі[d][3][4]
Дзеці Іаана I Наварская[3], Томас Плантагенет, 2-і граф Ланкастар[d], Генры Плантагенет, 3-і граф Ланкастэр[d][3], John of Lancaster[d], Томас Плантагенет, 2-і граф Ланкастар[d][5], Mary Plantagenet[d][5] і Тэбальда дзі Навара[d][5]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бланка д’Артуа (фр.: Blanche d’Artois, 1248 — 2 мая 1302) — графіня Шампані і Бры, і каралева Навары.

Паходжанне

Была дачкой Рабера д’Артуа і Мацільды Брабанцкай (1224—1288). Даводзілася (па бацькаўскай лініі) унучкай французскаму каралю Людовіку VIII і пляменніцай Людовіку IX, а па матчынай — унучкай брабанцкаму герцагу Генрыху II і Марыі Гогенштаўфен, дачцэ Філіпа Швабскага.

Першы шлюб

У 1269 годзе ажанілася з графам Шампані і Бры Генрыха III, які ў 1270 годзе стаў таксама каралём Навары пад імем Энрыке I. У гэтым шлюбе нарадзіліся:

  • Цібо (пам. у 1273), апошні прадстаўнік мужчынскай лініі Шампанскага дому;
  • Жанна (1271—1305), будучая каралева Навары і каралева Францыі.

Генрых памёр у 1274 годзе і Бланка д’Артуа стала рэгенткай Навары (1274—1284) падчас маленства сваёй дачкі Жанны.

Другі шлюб

У 1276 годзе Бланка ажанілася другі раз з Эдмундам Ланкастарскім (1245—1296), малодшым сынам англійскага караля Генрыха III і Элеаноры Праванскай. Эдмунд таксама быў удаўцом, яго жонка Эвеліна памерла ў 15-гадовым узросце ў тым жа годзе, што і муж Бланкі. У гэтым шлюбе нарадзіліся трое дзяцей:

  • Томас Ланкастарскі (каля 1278 — 22 сакавіка 1322), адзін з правадыроў баронскай апазіцыі падчас кіраванне англійскага караля Эдуарда II;
  • Генры Ланкастарскі, адзін з кіраўнікоў звяржэння Эдуарда II і глава мецяжу супраць фаварыта Ізабелы Французскай Роджэра Морцімера;
  • Джон Ланкастарскі, сеньёр дэ Бафор.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Blanche d'Artois // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. Blanche d'Artois // Genealogics — 2003.
  3. 1 2 3 4 Kindred Britain
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.