Блакітны свін | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Тып | Дыплом |
Каму ўручаецца | Беларускія літаратары |
Кім уручаецца | суполка «Літаратурнае прадмесце» |
Падставы ўзнагароджання | за крэатыўныя праекты цягам году, нонканфармізм і творчая арыгінальнасць |
Статус | Уручаецца |
Першае | 2006 |
Апошняе | 2018 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Блакітны свін — літаратурная прэмія, заснаваная суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе. Надавалася за «нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую „самасць“». Апошняе ўручэнне прэміі адбылося ў 2018 годзе.
Апісанне
Адзіная беларуская літаратурная антыгламурная прэмія, заснаваная суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе, прысуджалася за крэатыўныя праекты цягам году, нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую «самасць».
Узнагарода ўяўляе з сабе дыплом, на якім на тле блакітнага неба размешчана выява пятачка. І дадаткова сотня розных прадметаў на памяць: сто алоўкаў, свечак, пакетаў. Кожны год нешта рознае, змесціва прыза вызначаецца галасаваннем.
Сімвал — свін — прэзентуецца як беларуская птушка шчасця, якая (па словах арганізатараў) блакітная таму, што лётае ў нябёсах. У яго імені выклік і сімволіка, спроба разбурыць стэрэатыпы. Яго скура рамантычнага колеру, а пад ёй хаваецца тутэйшае сала з белымі і чырвонымі праслойкамі. У яго вобразе аб’яднаны і авангард, і нацыянальная традыцыя, і вялікія магчымасці для фантазій[1][2].
Лаўрэаты
- 2006 — Аксана Спрынчан
- 2007 — Віктар Ываноў
- 2008 — Мікола Кандратаў
- 2009 — Маргарыта Аляшкевіч
- 2010 — Віка Трэнас; за прамоцыю беларускай літаратуры. Пятро Васючэнка — ганаровы «Блакітны свін»; за стварэнне новае беларускае міфалогіі[3]
- 2011 — Наталля Кучмель; за выхаванне літаратурнага густу ў маладых паэтаў, нонканфармізм і творчую сумленнасць[4]. Георгій Барташ — ганаровы «Блакітны свін»
- 2012 — Юлія Новік
- 2013—2015 — прэмія не ўручалася
- 2016 — Яраш Малішэўскі; за цікавыя праекты, праведзеныя цягам году, цудоўныя песні, папулярызацыю беларускай паэзіі, беларускай гісторыі і беларускай музыкі. Паэтычны тэатр «Арт.С» — ганаровы «Блакітны свін»; за адданасць беларушчыне, крэатыўнасць, шматгадовую папулярызацыю беларускай літаратуры, здольнасць аб’ядноўваць таленты і абуджаць сэрцы[1]
- 2017 — Павел Дарохін; за цыкл канцэртаў, у якіх з'ядноўваецца паэзія, музыка і візуальнасць. Рэгіна Багамолава — ганаровы «Блакітны свін»; за падтрымку маладых беларускіх літаратараў[5]
- 2018 — Наста Грышчук; за праект Haroshak.by. Міхал Бараноўскі — ганаровы «Блакітны свін»[6]
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Блакітны свін
- Алег Грушэцкі. «Блакітны Сьвін» і сто пластыкавых кубкаў знайшлі гаспадароў . Новы Час (18 мая 2016).
Літаратура
- Рублеўская Л., Шніп В., склад. І пра Блакітнага Сьвіна… // Літаратурнае прадмесце. Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце». — Мн.: Кнігазбор, 2012. — С. 190—191. — 196 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-7057-09-2.
Зноскі
- 1 2 Алег Грушэцкі. «Блакітны Сьвін» і сто пластыкавых кубкаў знайшлі гаспадароў . Новы Час (18 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 24 красавіка 2016.
- ↑ Рублеўская 2012, с. 190—191.
- ↑ Блакітны Свін – 5 . Будзьма беларусамі! (25 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 14 мая 2017.
- ↑ “Блакітны Свін” абраў пераможцаў . Будзьма беларусамі! (3 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2017. Праверана 14 мая 2017.
- ↑ Алег Грушэцкі. Антыгламурны «Блакітны Сьвін» і 100 пачак соку ўручаны . Новы Час (22 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2017. Праверана 14 мая 2017.
- ↑ Алег Грушэцкі. Таямнічы шпацыр па Менску ў «Бібліяноч» і 100 прызоў ад «Блакітнага Сьвіна» . Новы Час (21 красавіка 2018). Праверана 23 красавіка 2018.