Блакітная сойка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Блакітная сойка, паўночнаамерыканская блакітная сойка (Cyanocitta cristata) — пеўчая птушка.
Апісанне
Даўжыня цела каля 28 см, размах крылаў 42 см, важыць каля 52 г. Вызначаецца блакітнай афарбоўкай пер’я на спіне, кароткім блакітным хахалком, чорным кальцом вакол шыі, бела-блакітна-чорным узорам на крылах і чорна-белымі палоскамі ўздоўж хваста.
Арэал
Від распаўсюджаны выключна ў Паўночнай Амерыцы. Жыццёвы арэал птушкі прасціраецца ад усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі праз поўдзень Канады да Мексіканскага заліва. Папуляцыі поўночных регіёнаў — пералётныя птушкі, якія зімой адлятаюць на поўдзень.
Спосаб жыцця
Блакітная сойка — лясны жыхар, але сёння ўсё часцей і пераважна ўзімку сустракаецца таксама нападалёку ад сельскагаспадарчых мурогаў, у вёсках, парках і прадмесцях невялікіх гарадоў. Асобіны паўночнаамерыканскай сойкі жывуць пераважна парамі альбо невялікімі сямействамі. У пералётны перыяд птушкі збіраюцца ў вялікія групы. Побач з тыповым піііе-піііе у рэпертуры птушкі вялікая колькасць іншых гукаў: сойка пераймае галасы іншых відаў, добра імітуе драпежных птушак. Такім чынам блакітная сойка засцерагае іншых птушак віда і абараняе свой жыццёвы арэал ад ворагаў.
Ахова
Рэдкі від, занесены ў спіс ахоўваемых птушак IUCN 2004.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Блакітная сойка
- YouTube: Блакітная сойка ласуецца арэшкамі (Даўжыня 03:52)
- YouTube: Блакітная сойка шукае галінкі для гнязда (Даўжыня 01:56)