Бетпак-Дала | |
---|---|
каз.: Бетпақдала | |
46°02′00″ пн. ш. 70°12′00″ у. д. | |
Краіна | |
Азёры | Балхаш |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бетпак-Дала, (каз.: Бетпақдала), таксама Паўночны Галодны стэп — пустыня ў Карагандзінскай, Паўднёва-Казахстанскай і Жамбылскай абласцях Казахстана. Знаходзіцца паміж нізоўем ракі Сарысу, ракі Чуй і возерам Балхаш.
Каардынаты (46°02’N 70°12’E). На поўначы ля паралелі 46°30' мяжуе з Казахскім драбнасопачнікам. Плошча каля 75 000 км². Паверхня плато Бетпак-Дала месцамі мае гарысты характар, рассечана буйнымі западзінамі. Рэльеф паўднёва-заходняй часткі складзены марскімі, кантынентальнымі адкладамі палеазоя: галечнікам, пяском, глінай.
У літаратуры
Гісторыя вывучэння пустыні «Бетпак-Дала» экспедыцыямі пад кіраўніцтвам заолага В. А. Сялевіна апісана ў кнізе М. Д. Зверава «Канец белай плямы»[1]. Яго экспедыцыя ў 1936 годзе праводзіла ў пустыні раскопкі Асказансорскай выкапнёвай фаўны.
Зноскі
- ↑ М.Д. Зверев. Конец белого пятна. — Алма-Ата: Гос. Издат. Худ. Лит., 1956. — 20 000 экз.
Спасылкі
- Бетпак-Дала в книге: Н. А. Гвоздецкий, Н. И. Михайлов. Физическая география СССР. М., 1978.
- PaleoKazakhstan.com: Бетпакдала Архівавана 24 жніўня 2013.