Бераніка II | |
---|---|
Нараджэнне |
25 снежня 267 да н.э. |
Смерць | 221 да н.э. |
Бацька | Магас Кірэнскі[d] |
Маці | Апама II[d] |
Муж | Дэметрый Прыгожы[d] і Пталамей III Эвергет |
Дзеці | Пталамей IV Філапатар, Арсіноя III, Аляксандр і Magas of Egypt[d] |
Дзейнасць | валадарная каралева |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бераніка (каля 250 да н.э. — ?): сястра і жонка Пталамея III. Дачка Мага Карэйскага і Апамы.
Мела тытул «Сястра і жонка цара», і, як і Пталамей III, атрымлівала боскае ўшаноўванне пры жыцці. Пасля смерці Пталамея III (221 да н.э.) спрабавала захапіць уладу і валадарыць разам з сынам, Пталамеем IV, але той вымусіў яе выйсці з палітычнага жыцця.
Вядомыя выявы Беранікі на манетах, і мармуровая галава, валасы якой некалі былі пакрытыя золатам.[1]
Валасы Веранікі
Аднойчы, калі Пталамей III выправіўся на вайну, Бераніка прысвяціла багам прадзь сваіх валасоў, якія былі славута залацістымі. Але валасы таямніча зніклі з храму. Калімах у адным з вершаў сцвярджаў, што валасы Беранікі трапілі на неба; тое самае цвердзіў і астраном Конан. Захавалася 21 зваротка гэтага падання, а таксама яго пераклад, зроблены Катулам.
У гонар гэтай прадзі валасоў было названае сузор'е Валасы Веранікі.
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)