Бертальд IV
ням.: Berthold IV von Zähringen
Бертальд IV, рэльеф працы Франца Антона Ксаўера Гаўзера на хорах Фрайбургскага мюнстэра
Бертальд IV, рэльеф працы Франца Антона Ксаўера Гаўзера на хорах Фрайбургскага мюнстэра
4-ы герцаг Цэрынгенскі
1152 8 снежня 1186
Папярэднік Конрад фон Цэрынген
Пераемнік Бертальд V Багаты
19-ы граф Булонскі
1183 1186
Папярэднік Іда Латарынгская
Пераемнік Іда Латарынгская

Нараджэнне каля1125
Смерць 8 снежня 1186
Род Цэрынгены
Бацька Конрад I Цэрынгенскі[d][1]
Маці Клеменцыя Намюрская[d][1]
Жонка Гедвіга фон Фробург[d] і Іда Булонская[d][2]
Дзеці Бертальд V Цэрынген[1], Агнеса фон Цэрынген[d] і Ганна Цэрынгенская[d]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бе́ртальд IV Цэ́рынгенскі (ням.: Berthold IV. von Zähringen; каля 1125 — 8 снежня 1186) — герцаг Цэрынгенскі з 1152 года, сын Конрада Цэрынгенскага і Клеменцыі Намюрскай. Ён заснаваў многія гарады, у тым ліку Фрыбур (цяпер у Швейцарыі).

Біяграфія

Пасля смерці ў 1152 годзе бацькі, які ваяваў на баку Вельфаў і караля Лотара II, Бертальд атрымаў у спадчыну не толькі радавыя землі Цэрынгенаў у Брэйсгау, але і Бургундыю, якую яго бацька атрымаў ад Лотара II у 1127 годзе. Але сам Бертальд IV прымірыўся са Штаўфенамі і атрымаў у 1152 годзе імперскі бургундскі лен ужо ад Фрыдрыха Барбаросы. Аднак у 1156 годзе імператар Фрыдрых пабраўся шлюбам з графіняй Бургундыі Беатрыс I і Бертальд IV страчвае Бургундыю. Наўзамен у 1156 годзе ён атрымаў фагтствы ў Жэневе, Лазане і Сьёне і тытул «рэктара» Бургундыі, які нічога не значыў.

Да 1164 года Бертальд IV выступае на баку імператара. Ён актыўна падтрымлівае Фрыдрыха Барбаросу ў яго барацьбе з Вельфамі і бярэ ўдзел у італьянскіх паходах Фрыдрыха Барбаросы ў 1154 і 1158 гадах. Аднак канкурэнцыя з суседнім герцагам Швабіі Фрыдрыхам фон Ротэнбургам падахвоціла Бертальда IV у 1164 годзе выступіць на баку Вельфаў у Цюбінгенскай спрэчцы. Але і гэты канфлікт ужо ў 1166 годзе скончыўся прымірэннем з імператарам, пасля чаго Бертальд IV кансалідаваў уладанні Цэрынгенаў і ў 1173 годзе набыў фогтства ў Цюрыху.

У 1183 годзе Бертальд IV ажаніўся з Ідай Латарынгскай і пасродкам гэтага шлюбу далучыў да сваіх уладанняў графства Булонь, якое, зрэшты, пасля яго смерці ў 1186 годзе было страчана домам Цэрынгенаў.

Шлюб і сям’я

У першым шлюбе з графіняй Гедвігай фон Фробург (пам. да 1183) года. У гэтым шлюбе былі народжаны:

  • Бертальд Багаты (каля 116018 лютага 1218), герцаг Цэрынгенскі.
  • Агнеса (каля 1160—1239), у шлюбе з графам Эганам IV фон Урахам (пам. у 1230).
  • Ганна, у шлюбе з графам Ульрыхам III фон Кібургам (пам. у 1227).

Другі раз Бертальд IV ажаніўся ў 1183 годзе з Ідай Латарынгскай, дачкой Мацье Эльзаскага, графа Булоні, і Марыі дэ Блуа. Ад гэтага шлюбу ў Бертальда IV дзяцей не было.

Зноскі

  1. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.