Вёска
Бернікі
Бернікі на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Бе́рнікі[2] (трансліт.: Bierniki, руск.: Берники) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. Плошча 18,7818 га [1]. Каля возера Бернскае. За 9 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
У 18 стагоддзі сяло, фальварак у складзе маёнтка Тулава ва ўладанні Кошчыцаў у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1750 годзе Міхаіл Кошчыц заклаў фальварак Бернікі віцебскім базяыліянам. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе сяльцо. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У 19 стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Каралёўскай воласці. У 1878 годзе маёнтак, 60 дзесяцін зямлі ва ўладанні памешчыка Навіцкага. У 1905 годзе мела 9 дзесяцін зямлі, адносілася да Шульцаўскай сельскай грамады, маёнтак, 1 двор, 60 дзесяцін зямлі ва ўладанні Навіцкага і старавера Хлубнікава. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў кастрычніку 1943 года знішчылі тут 90 двароў і загубілі 6 жыхароў, 36 чалавек прымусова вывезлі ў Германію. На франтах загінулі 13 вяскоўцаў. З 16 ліпеня 1954 года ў Варонаўскім сельсавеце. У 1996 годзе ў складзе саўгаса «Вароны».
Насельніцтва
- 2 двары, 5 жыхароў (1905)
- 10 двароў, 54 жыхары (1926)
- 99 двароў, 380 жыхароў (1941)
- 26 гаспадарак, 66 жыхароў (1996)
- 29 гаспадарак, 187 жыхароў (2018)
Інфраструктура
У вёсцы знаходзіцца дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
Памятныя мясціны
- Праваслаўная царква Святой Ксеніі Пецярбургскай
Зноскі
- 1 2 Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх