Бернар Пікар | |
---|---|
фр.: Bernard Picart | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1673[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1733[2][4][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Étienne Picart[d][3] |
Род дзейнасці | гравёр па медзі, мастак-гравёр, майстар афорту, рысавальнік, mezzotinter, ксілограф, printseller, выдавец |
Вучоба | |
Уплыў на | Жак Андрэ Жазеф Авед, Henri Simon Thomassin[d], Louis Fabricius Dubourg[d], Jacobus Schijnvoet[d][3], Philippus Endlich[d][3] і Balthasar Bernaerts[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бернар Пікар (11 чэрвеня 1673, Парыж — 8 мая 1733, Амстэрдам) — мастак, гравёр, ілюстратар.
Біяграфія
Бернар Пікар — французскі гравёр, нарадзіўся ў Парыжы, сям’і мастака і гравёра Эцьена Пікара. У 1696 годзе Пікар пераязджае ў Антверпен, затым праводзіць год у Амстэрдаме. У канцы 1698 года вяртаецца ў Францыю. Але пасля смерці ў 1708 годзе жонкі, у 1711 годзе ён канчаткова пераязджае ў Амстэрдам. Неўзабаве да яго далучыўся і яго бацька Эцьен Пікар.
Большасць работ Бернар Пікара з’яўляецца гравюрамі на медзі — кніжнымі ілюстрацыямі. У тым ліку ён ілюстраваў Біблію і Авідзія. Але самая вядомая яго праца, якая выдавалася з 1723 па 1743 год — Cérémonies et coutumes (рэлігійныя абрады). «Cérémonies et coutumes» маштабная спроба апісаць рэлігійныя рытуалы і вераванні народаў свету, ва ўсёй іх разнастайнасці аб’ектыўна і максімальна дакладна, наколькі гэта было здзяйсняльна, бо Пікар ніколі не пакідаў межы Еўропы. Арыгінальнае французскае выданне «Cérémonies et coutumes» складаецца з дзесяці тамоў, якія ўключаюць тэкст і гравюры афортам.
Зноскі
- ↑ Bernard Picart
- 1 2 Bernard Picart // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 6 ECARTICO Праверана 8 студзеня 2024.
- ↑ FINA Wiki — Аўстрыйская акадэмія навук. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.