Берлінская сцяна (ням.: Berliner Mauer) — былая частка мяжы паміж Заходнім Берлінам і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай ад 13 жніўня 1961 года па 9 лістапада 1989. Стала адным з самых вядомых сімвалаў Халоднай вайны. Пры спробе пераходу Берлінскай сцяны загінула 231 чалавек.

Гісторыя

Берлінская сцяна, паласа смерці, 1977

Самыя вядомыя ўцёкі

Самымі вядомымі сталі ўцёкі ў жніўні 1961 года - на трэці дзень будаўніцтва сцяны - маладога салдата Конрада Шумана. Ён пераскочыў праз калючы дрот, не чакаючы завяршэння будаўніцтва сцяны. Гэты момант сфатаграфаваў Петэр Лэйбінг, фатограф-пачатковец. Назаўтра фота стала вядомым усяму свету[1].

Статыстыка

Агульная даўжыня - 155 км

Даўжыня ў межах Берліна - 43,1 км.

Даўжыня бетоннай сцяны - 17,3 км.

Вышыня бетоннай сцяны - ад 3,5 да 4,2 м.

Даўжыня металічнай агароджы-кратаў - 66,5 км.

Даўжыня кантрольна-следавай паласы - 124 км.

Сцежкі з павадкамі для сабак - 259.

Сабакі - 600.

Вартаўнічыя вышкі - 302.

Бункеры - 22.

Пагранічнікі - 14 тыс.

Паспяхова пераадолелі сцяну 5075 чалавек. У тым ліку 574 вайскоўцы.

За 38 гадоў пагранічнікі зрабілі 1693 стрэлы па парушальніках.

Забітыя пры спробе пераадолець сцяну - 231 чалавек.

Усе смяротныя ахвяры на дзяржаўнай граніцы ГДР за 1948 - 1982 гады, таксама разам з граніцай на Балтыцы - 1245 [2].

Культурны аспект

Заходні Берлін - канец 80-х

Калі «ўсходні» бок Берлінскай сцяны ад самага пачатку да канца заставаўся жахлівым напамінам адчужэння, то «заходні» становіцца месцам для працы шматлікіх мастакоў, як прафесіяналаў так і аматараў. У 1989 кіламетры Берлінскай сцяны становяцца «выстаўкай» графіці. Пасля разбурэння сцяны яе фрагменты хутка ператварыліся ў аб'ект гандлю. Шматлікія фрагменты Берлінскай сцяны, былі закупленыя ў ЗША, напрыклад, у карпарацыю Microsoft, у штаб-кватэру ЦРУ і інш.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.rh.by/by/21/50/133/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Смяротная цана Берлінскай сцяны]//«Рэгіянальная газета»
  2. Музей Checkpoint Charli, Берлін (ням.)

Спасылкі


This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.