Берлінская акадэмія мастацтваў | |
---|---|
| |
Заснаваны | 11 ліпеня 1696 |
Сайт | adk.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Берлінская акадэмія мастацтваў (ням.: Akademie der Künste in Berlin) — адукацыйная ўстанова ў Берліне, Германія. Заснавана ў 1696 годзе курфюрстам Фрыдрыхам III Брадэнбургскім і выконвала адукацыйныя і адміністрацыйныя функцыі. З'яўляецца акадэмічнай установай, члены якога абмяркоўваюць пытанні развіцця мастацтва і з'яўляецца кансультатыўным органам. З 1931 года выконвае толькі адміністрацыйныя функцыі. Адукацыйныя функцыі з гэтага часу выконвае спецыяльна створаны Берлінскі ўніверсітэт мастацтваў.
Новы будынак Берлінскай акадэміі мастацтваў на Парыжскай плошчы побач з адноўленым атэлем «Адлон» быў пабудаваны пасля аб'яднання Германіі па праекце членаў Акадэміі Гюнтэра Беніша, Манфрэда Забатке і Вернера Дурта. Да Другой сусветнай вайны на гэтым месцы ў палацы Арніма размяшчалася Пруская акадэмія мастацтваў.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі акадэміі
- Вільгельм Аўгуст Лебрэхт Амберг (1822—1899)
- Карл Бекер (1820—1900) — прэзідэнт акадэміі.
- Карл Эдуард Бірман (1803—1892)
- Карл Людвіг Энгель (1778—1840) — фінскі архітэктар
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлінская акадэмія мастацтваў