Бергама
італ.: Provincia di Bergamo
Герб
Герб
Краіна  Італія
Уваходзіць у Ламбардыя
Адміністрацыйны цэнтр
Глава Матэа Росі[d]
Насельніцтва
  • 1 102 670 чал. (31 снежня 2021)
Плошча
  • 2 722,86 км²
Вышыня
над узроўнем мора
249 м
Бергама на карце
Код ISO 3166-2 IT-BG
Паштовыя індэксы 24121-24129 (Bergamo), 23806, 24000-24100, (provincia)
Код аўтам. нумароў BG
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бергама (італ.: Provincia di Bergamo, ламб.: Provincia de Bergom) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Ламбардыя. Насельніцтва правінцыі — 1 098 740 чалавек (2010), плошча — 2723 км², складаецца з 244 камун. Сталіца — горад Бергама.

Мяжуе з правінцыяй Сондрыа на поўначы, правінцыяй Брэшыя на ўсходзе, правінцыяй Крэмона на поўдні і правінцыямі Мілан (скасаваная ў 2014 годзе) і Лека на захадзе. Паўночная частка правінцыі адносіцца да Бергамскіх Альп, найвышэйшым пунктам з’яўляецца Піца-дзі-Кока (італ.: Pizzo di Coca), вышынёй 3052 м. У ёй знаходзяцца дзве даліны — Валь-Серыяна і Валь-Брэмбана. Паўднёвая частка правінцыі пераважна раўнінная. На паўночна-заходняй мяжы правінцыі знаходзяцца тры ракі: Серыа, Брэмба і Ада. На ўсходзе возера Ізеа разам з ракой Ольё, якая працякае праз даліну Камоніка, фарміруюць мяжу правінцыі.

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.