Беразнянскае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,78 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,2 км²
Аб’ём 0,00041 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,14 км
Найбольшая глыбіня 3,2 м
Сярэдняя глыбіня 2 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,144 ‰
Празрыстасць да 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,3 км²
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Беразнянскае (Беларусь)
Беразнянскае
Беразнянскае
Беразнянскае (Віцебская вобласць)
Беразнянскае
Беразнянскае
Map

Беразня́нскае — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка, за 26 км у напрамку на поўнач ад горада Гарадок, прыкладна за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Церахі, за 7 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Бычыха.

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,14[1] км. Найбольшая глыбіня возера 3,2 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады ў возеры 0,41 млн м³. Плошча вадазбору 1,3 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, усходнія спадзістыя вышынёй 2—3 м. Мелкаводдзе пясчанае, на большых глыбінях дно возера выслана сапрапелем. Возера бяссцёкавае. Каля берагоў зарастае.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 285—286.  575 с., іл. 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 126. — 599 с. 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.