Святлана Бень | |
---|---|
руск.: Светлана Вацлавовна Залесская альтэрн.: Сьвятлана Вацлаваўна Залеская | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Святлана Вацлаваўна Бень |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1975 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | Віцебск |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | Музыка, кампазітар, паэт, рэжысёр |
Інструменты | Гармонік, канцэрціна, укулеле, казу, катрынка |
Жанры | Джаз, французскі шансон |
Псеўданімы | Бенька |
Калектывы | Серебряная свадьба |
Бенька, сапр. Святла́на Ва́цлаваўна Бень (нар. 20 чэрвеня 1975, Віцебск, Беларуская ССР) — беларуская музыка, спявачка, тэатральны рэжысёр, акцёрка, паэтка. Называе сябе найперш паэтам[1]. Шматгадовы лідар гурта «Серебряная свадьба».
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і медыцынскіх работнікаў.[2].
Пастаноўшчыца некалькіх спектакляў у віцебскім лялечным тэатры «Лялька». Рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек («Пэпі Доўгаяпанчоха», «Жудасны спадар Ау», «Хатні вожык», Vermes («Чарвякі») і іншыя)[3]. Стваральніца лялечнага тэатра «Картонка».
З 2005 — лідар фрык-кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба», з якім дала мноства канцэртаў у розных краінах свету і запісала некалькі альбомаў. Альбом «Сердечная мускулатура» (2011) атрымаў найвышэйшыя адзнакі экспертаў Experty.by.[4] З 2016 года, калі гурт «Серебряная свадьба» сышоў у «бестэрміновы адпачынак»[5], шмат часу аддае тэатральным праектам, такім як «Из жизни насекомых»[6] (спектакль паводле твораў Мікалая Алейнікава). Выступала ў складзе «Мікракабарэ» з Арцёмам Залескім[7]. У 2017 годзе музыкі ўзялі ўдзел у праекце «(Не)расстраляная паэзія», запісаўшы кампазіцыю на вершы Ізі Харыка[1][8].
У 2020 годзе Бенька не раз выступала на нефармальных «дваровых» канцэртах у розных раёнах Мінска — з гуртом «Разбітае сэрца пацана» і з іншымі музыкамі[9]. З лета 2021 года запісвае песні ў супрацы з берлінскай артысткай Галяй Чыкіс[10].
Зноскі
- 1 2 https://www.youtube.com/watch?v=Zi0lxEMTHSI
- ↑ Светлана Бень («Серебряная свадьба»): «Я для дочки слишком старомодная» . Логуновская Евгения, Ultra-music.com (1 лютага 2012). Праверана 30 мая 2017.
- ↑ Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
- ↑ Светлана Бень ("Серебряная Свадьба"): "У меня был восхитительный период увлечения "Гражданской Обороной""(недаступная спасылка). Tut.by (27 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2011. Праверана 30 мая 2017.
- ↑ https://news.tut.by/culture/528925.html Архівавана 3 жніўня 2020.
- ↑ http://www.teart.by/ru/about/archive/iz-zhizni-nasekomyh.html
- ↑ http://newsru.co.il/rest/07may2017/wedding.html
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=gnoiDSQ7JD8
- ↑ https://belisrael.info/?p=25925
- ↑ https://sunwoofer.timepad.ru/event/1841147/
Спасылкі
- Стихи.ру Бенька (руск.)