Бентэсікіма | |
---|---|
стар.-грэч.: Βενθεσικύμη | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
Пол | жанчына |
Бацька | Пасейдон |
Маці | Амфітрыта |
Браты і сёстры | Трытон |
Бентэсікі́ма (Бенфесікіма, стар.-грэч.: Βενθεσικύμη, ад βένθος «глыбіня» і κῦμα «хваля») — у грэчаскай міфалогіі дачка Пасейдона і Амфітрыты, сястра Трытона і Роды, жонка эфіопскага цара Эндыя. Ёй на выхаванне Пасейдон аддаў свайго сына Эўмалпа[1] , якога яго маці Хіёна кінула ў мора, каб схаваць ад бацькі сваю сувязь з Пасейдонам. Калі Эўмалп памужнеў, Бентэсікіма ажаніла яго з адной са сваіх дочак, аднак ён пакахаў іншую яе дачку, за што Бентэсікіма прагнала яго.[2]
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.