Бензапірэн
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Сістэматычнае найменнеБенз(a)пірэн
Хім. формулаC20H12
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса252,31 г/моль
Шчыльнасць1,24 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення179 °C
Тэмпература кіпення495 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS50-32-8
PubChem2336
Рэг. нумар EINECS200-028-5
SMILES
ChemSpider2246

Бензапірэнхімічнае злучэнне, прадстаўнік сямейства поліцыклічных вуглевадародаў, рэчыва першага класа небяспекі.

Утвараецца пры згаранні вуглевадароднага вадкага, цвёрдага і газападобнага паліва (у меншай ступені пры згаранні газападобнага).

У навакольным асяроддзі назапашваецца пераважна ў глебе, менш у вадзе. З глебы паступае ў тканкі раслін і працягвае свой рух далей у трафічным ланцугу, пры гэтым на кожнай яго этапе ўтрыманне БП у прыродных аб'ектах ўзрастае на парадак (Біяакумуляцыя).

Кантроль ўтрымання бензапірэну ў прыродных прадуктах робіцца метадам вадкаснай храматаграфіі.

Валодае моцнай люмінесцэнцыяй ў бачнай частцы спектру (у канцэнтраванай сернай кіслаце - А 521 нм (470 нм); F 548 нм (493 нм)), што дазваляе выяўляць яго ў канцэнтрацыях да 0,01 ppb люмінесцэнтнымі метадамі.

Фізічныя ўласцівасці

У чыстым выглядзе, уяўляе сабой жоўтыя пласцінкі і іголкі, якія лёгка распластоўваюцца на больш дробныя. Добра растваральны ў непалярных арганічных растваральніках, бензоле, талуоле, ксілоле, абмежавана растваральны ў палярных, практычна нерастваральны ў вадзе.

Біялагічнае дзеянне

Бензапірэн з'яўляецца найбольш тыповым хімічным канцэрагенам навакольнага асяроддзя, ён небяспечны для чалавека нават пры малой канцэнтрацыі, бо валодае ўласцівасцю біяакумуляцыі. Хімічна параўнальна ўстойлівы бензапірэн можа доўга міграваць з адных аб'ектаў у іншыя. У выніку многія аб'екты і працэсы навакольнага асяроддзя, самі не валодаючы здольнасцю сінтэзаваць бензапірэн, становяцца яго другаснымі крыніцамі. Бензапірэн мае таксама мутагенным дзеянне.

Міжнародная група экспертаў аднесла бензапірэн да ліку агентаў, для якіх існуюць абмежаваныя доказы іх канцэрагеннага дзеяння на людзей і дакладныя доказы іх канцэрагеннага дзеяння на жывёл. У эксперыментальных даследаваннях бензапірэн быў выпрабаваны на дзевяці відах жывёл, уключаючы малпаў. У арганізм бензапірэн можа паступаць праз скуру, органы дыхання, стрававальны тракт і трансплацэнтарным шляхам. Пры ўсіх гэтых спосабах ўздзеяння ўдавалася выклікаць злаякасныя пухліны ў жывёл.

Літаратура

  • W. D. Betts "Tar and Pitch" in Kirk‑Othmer Encyclopedia of Chemical Technology, 1997, John Wiley & Sons, New York.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.