Бенедыкт Дыбоўскі | |
---|---|
Benedykt Dybowski | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 мая 1833[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 31 студзеня 1930[2][3] (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Дыбоўскі[d] |
Маці | Саламея з Пшысецкіх[d] |
Род дзейнасці | натураліст, урач, географ, заолаг, энтамолаг, эсперантыст |
Навуковая сфера | геаграфія, заалогія, лінгвістыка, антрапалогія, літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Jan Hirschler[d] |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Dybowski».
|
Бенедыкт Іванавіч Дыбоўскі (12 мая 1833, м. Адамарын каля Маладзечна — 31 студзеня 1930) — расійскі, беларускі і польскі заолаг, прыродазнавец, урач. Член-карэспандэнт АН СССР (1928). Брат Уладзіслава Дыбоўскага.
Біяграфія
Нарадзіўся ў былым маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мінскай губерні[4]. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Дыбоўскіх з Менскага павета ВКЛ.
Вучыўся ў Мінскай губернскай гімназіі. Медыцыну i прыродазнаўчыя навукі вывучаў у Дэрпце, Браславе i Берліне, дзе ў 1860 атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 1862 экстраардынарны прафесар заалогіі i палеанталогіі ў Варшаве[4].
За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні ў 1864 годзе асуджаны на 15 гадоў катаргі i сасланы ў Сібір. Але i там ён працягваў навуковую дзейнасць: даследаваў жывёльны i раслінны свет возера Байкал, рэк Амур i Ангара, узбагаціў заалогію шэрагам новых адкрыццяў[4].
У 1877 вярнуўся на радзіму. Неўзабаве, маючы намер вывучаць Камчатку, пасяліўся ў Петрапаўлаўску, дзе займаў пасаду ўрача. 3 1882 года прафесар заалогіі ў Львоўскім універсітэце. Тут ён арганізаваў музей заалогіі з камчацкіх экспанатаў. Вывучаў беларускія азёры Любань, Свіцязь, Чорнае i інш. Яго шматлікія артыкулы па заалогіі надрукаваны ў рускіх, польскіх, нямецкіх часопісах. Паводле светапогляду Дыбоўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, у поглядах на прыроду — матэрыялістам. Змагаўся супраць рэлігійных забабонаў, клерыкалаў i розных рэакцыянераў. Ён адзін з першых у Еўропе стаў прыхільнікам i прапагандыстам эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна. У сваіх працах i лекцыях даказваў, што жывёльны i раслінны свет развіваецца па натуральных законах[4].
Зноскі
- ↑ вэб-старонка Праверана 15 жніўня 2019.
- ↑ Benedykt Ivan Dybowski // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=8292 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Benedykt Dybowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- 1 2 3 4 Дыбоўскі Бенядзікт // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- ↑ Генадзь Каханоўскі. Дыбоўскі Бенядзікт Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 322.
Літаратура
- Дыбоўскі Бенядзікт // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978;
- Лаптев С. Н. Материалы к биографии и научно-исследовательской деятельности Б. И. Дыбовского в Восточной Сибири // Изв. Гос. геогр. ова. 1939. Т. 71, вып. 6.