Вёска
Беневічы
± | ||||||||||||||||||||||
Бе́невічы[1] (трансліт.: Bienievičy, руск.: Беневичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, 120 км ад Гродна, 9 км ад чыг. ст. Нёман. Транспартныя сувязі па шашы Р11, якая праходзіць побач і вядзе з Гродна на Навагрудак.
Рэльеф раўнінны. За 1,3 км ад вёскі ў Нёман упадае рака Дзітва. З поўначы прылягае лясны масіў.
Гісторыя
Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння вёскі. На паўночна-ўсходняй ускраіне знаходзіцца стаянка каменнага і бронзавага вякоў. Паблізу вёскі захаваўся таксама курганны могільнік, у якім 21 насып, 8 з іх доўгія.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беневічы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.