Бенджамін Спок | |
---|---|
англ.: Benjamin Spock | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 мая 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1998[1][3][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Benjamin Ives Spock[d][4] |
Маці | Mildred Louise Stoughton[d][4] |
Род дзейнасці | урач, афіцэр, вясляр, педагог, выкладчык універсітэта, псіхіятр, палітык, псіхолаг, выхавацель |
Навуковая сфера | педыятрыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Сайт | drspock.com |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Бенджамін Маклейн Спок (Benjamin McLane Spock; 2 мая 1903, г. Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША — 15 сакавіка 1998) — амерыканскі педыятр, педагог і грамадскі дзеяч.
Скончыў Іельскі ўніверсітэт (1925) і медыцынскія курсы пры ім (1929). У 1933—1944 гадах займаўся прыватнай практыкай у Нью-Ёрку. У 1944—1946 гадах на вайсковай службе, у 1947—1950 — ад’юнкт-прафесар Мінесотскага ўніверсітэта. У 1951—1955 гадах кіраваў аддзяленнем дзіцячай псіхіятрыі пры медыцынскіх курсах Пітсбургскага ўніверсітэта.
У кнізе «Дзіця і яго догляд» (1946) абагульніў свой вопыт педыятра, выклаў уяўленні пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей, развіццё здаровай і шчаслівай асобы. Галоўная ідэя Бенджаміна Спока — прызнанне адметнасці, унікальнасці асобы дзіцяці; ён раіў бацькам пазбягаць крайнасцей у выхаванні, праяўляць чуласць і ўлічваць жаданні дзіцяці, дамагацца такіх адносін з дзецьмі, калі адпадае неабходнасць у пакаранні. Важнейшым у выхаванні лічыў «метад цярпення», адначасова падкрэсліваў асноўную ролю бацькоўскага аўтарытэту, які не мае нічога агульнага з дыктатам, значэнне дысцыпліны для выхавання. У шматлікіх публікацыях выказаў свае ідэі па педагагічных праблемах: выхаванне праёмных і «цяжкіх» дзяцей, выхаванне ў няпоўнай сям’і, уплыў на дзяцей сямейных канфліктаў і разводаў, роля бацькі ў выхаванні і інш. Сваю грамадскую дзейнасць разглядаў як працяг гуманістычнай педагогікі.
Бібліяграфія
- Baby and Child Care (1946, with revisions up to eighth edition, 2004)
- A Baby’s First Year (1954)
- Feeding Your Baby and Child (1955)
- Dr. Spock Talks With Mothers (1961)
- Problems of Parents (1962)
- Caring for Your Disabled Child (1965)
- Dr. Spock on Vietnam (1968)
- Decent and Indecent (1970)
- A Teenager’s Guide to Life and Love (1970)
- Raising Children in a Difficult Time (1974)
- Spock on Parenting (1988)
- Spock on Spock: a Memoir of Growing Up With the Century (1989)
- A Better World for Our Children (1994)
Зноскі
Літаратура
- Спок Бенджамін Маклейн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 118—119. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).