Бенджамін Аптарп Гулд | |
---|---|
англ.: Benjamin Apthorp Gould | |
Дата нараджэння | 27 верасня 1824[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 лістапада 1896[2][4][…] (72 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Benjamin Apthorp Gould[d] |
Маці | Lucretia Dana Gould[d][6] |
Жонка | Mary Apthorp Quincy Gould[d] |
Дзеці | Alice Bache Gould[d] і Benjamin Apthorp Gould (1870–1937)[d] |
Род дзейнасці | астраном, пісьменнік |
Навуковая сфера | Астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | заснавальнік Амерыканскага астранамічнага часопіса, даследчык Пояса Гулда |
Член у | |
Узнагароды |
Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага грамадства Медаль Джэймса Крэйга Ўотсана |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бенджамін Аптарп Гулд (англ.: Benjamin Apthorp Gould; 27 верасня 1824, Бостан, Масачусетс, ЗША — 26 лістапада 1896, Кембрыдж, Масачусетс) — амерыканскі астраном.
Біяграфія
У 1844 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1852 заснаваў Аддзел даўгот пры Берагавой службе ЗША і кіраваў ім да 1867, у 1855—1859 гг — таксама дырэктар абсерваторыі Дадлі, у 1870—1885 гг — дырэктар створанай ім Нацыянальнай абсерваторыі ў Кордаве (Аргенціна).
Заснаваў Амерыканскі астранамічны часопіс (The Astronomical Journal; AJ) — адно з вядучых астранамічных перыядычных выданняў, што выдаецца дагэтуль ад імя Амерыканскага астранамічнага таварыства. У 1849—1861 і 1885—1896 гг. — рэдактар выдання.
Першым прапанаваў выкарыстоўваць тэлеграф для геадэзічных прац і ў 1860 гэтым метадам вызначыў рознасць даўгот паміж Еўропай і Амерыкай. У 1866 кіруе вызначэннем розніцы даўгот паміж Еўропай і Амерыкай.
У 1879 апублікаваў атлас і каталог 10 649 паўднёвых зорак да 7-й зорнай велічыні, т.зв. «Аргенцінскую ўранаметрыю»[8].
Звярнуў увагу і вывучыў (1879) кольца з яркіх зорак нахіленае на 18° у адносінах да галактычнага экватара (гэта кольца пазней было названа «поясам Гулда»), яно апынулася часткай мясцовай сістэмы Галактыкі (пояс выявіў Джон Гершэль у 1847).
У 1884 апублікаваў зонны каталог на 73160 зорак. У 1886 выдаў Аргенцінскі агульны каталог на 32448 зорак.
Член Нацыянальнай АН ЗША, замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1875), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1891), Парыжскай АН, Бюро даўгот у Парыжы, АН Аргенціны.
Памяць
У 1935 г. Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў імя Гулда кратару на бачнаму боку Месяца.
Зноскі
- 1 2 Winslow E. Sketch of Professor B. A. Gould // Popular Science — New York: Bonnier Corporation, 1882. — Vol. 20. — ISSN 0161-7370; 0032-4647
- 1 2 Benjamin Apthorp Gould // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Гулд Бенджамин Апторп // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Benjamin Apthorp Gould // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ geni.com — 2006.
- ↑ https://books.google.de/books?id=Yp4WAQAAIAAJ&pg=PR27&dq=gould#v=onepage&q=gould&f=false Праверана 18 чэрвеня 2017.
- ↑ URANOMETRIA ARGENTINA Архівавана 28 верасня 2015. (англ.)