Бенгт Інгемар Самуэльсан | |
---|---|
шведск.: Bengt Ingemar Samuelsson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 21 мая 1934[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта, хімік, урач |
Навуковая сфера | біяхімія[3], медыцына[3] і medicinal chemistry[d][3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Сунэ Бергстрэм |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1977) ![]() прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1975) Rosenstiel Award[d] (1980) прэмія Генрыха Віланда[d] (1981) медаль сэра Ханса Крэбса[d] (1998) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (28 чэрвеня 1990) ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (1991) |
![]() |
Бенгт Інгемар Самуэльсан (шведск.: Bengt Ingemar Samuelsson, нар. 21 мая 1934, Хальмстад, Швецыя) — шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў» з Сунэ Бергстрэмам і Джонам Вейнам.
Біяграфія
Бенгт Самуэльсан нарадзіўся ў шведскім партовым горадзе Хальмстад. Яго бацькі былі Крысціна і Андэрс Самуэльсаны. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіў у медыцынскі каледж Лундскага ўніверсітэта, дзе стаў працаваць у даследчай лабараторыі Сунэ Бергстрэма, прафесара фізіялагічнай хіміі. У 1958 годзе Самуэльсан разам з даследчай групай Бергстрэма перайшоў у Каралінскі інстытут у Стакгольме, дзе актыўна вывучаў медыцыну і біяхімію.
З 1972 года прафесар у Каралінскім інстытуце, з 1982 года — рэктар, у 1967—1972 гадах прафесар Стакгольмскага каралеўскага ветэрынарнага каледжа.
Даследуючы метабалізм халестэрыну і прадукты трансфармацыі арахідонавай кіслаты, Самуэльсан адкрыў і ахарактарызаваў сярод гэтых прадуктаў, такія важныя кампаненты як простагландзіны, тромбаксаны і лейкатрыены. Вылучыў і ўстанавіў хімічную структуру і біяхімічныя якасці некаторых простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай кіслаты, а таксама, што арахідонавая кіслата і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядзерных клетках жывёльных арганізмаў.
Член Шведскай каралеўскай АН, замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Бенгт Самуэльсан жанаты з Карын Бергстэн Самуэльсан. Дзве дачкі — Элізабэт і Астрыд Самуэльсан[7].
Узнагароды
- Прэмія Андэрса Ярэ па медыцыне, якая прысуджаецца ўніверсітэтам Осла (1970)
- Прэмія Луізы Грос-Хорвіц Калумбійскага ўніверсітэта (1975)
- Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1977)
- Міжнародная прэмія Гайрднера (1981)
- Медаль Бара Хольберга Шведскага хімічнага таварыства (1982)
Зноскі
- ↑ Bengt Ingemar Samuelsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bengt Ingemar Samuelsson // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Samuelsson_Bengt
- ↑ Fellows Directory
- ↑ Bengt I. Samuelsson
Літаратура
- Raju, T N (1999), «The Nobel chronicles. 1982: Sune Karl Bergström (b 1916); Bengt Ingemar Samuelsson (b 1934); John Robert Vane (b 1927)», Lancet 354 (9193): 1914, 1999 Nov 27, PMID 10584758
- Маніна А. Ю. Самуэльсан Бенгт Інгемар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).