Бенвенута Чэліні | |
---|---|
італ.: Benvenuto Cellini | |
| |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1500[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1571[5][2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Жонка | Piera Parigi[d] |
Род дзейнасці | скульптар, пісьменнік, медальер, аўтабіёграф, архітэктурны чарцёжнік, ювелір, мастацтвазнавец, silversmith, музыкант |
Жанр | міфалагічны жывапіс[d][6] і рэлігійны жывапіс[d][6] |
Мастацкі кірунак | маньерызм[7] |
Заступнікі | Козіма I Медычы[d] |
Уплыў | Michelangelo Brandini[d] і Lucagnolo da Jesi[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бенвенута Чэліні (італ.: Benvenuto Cellini; 3 лістапада 1500, Фларэнцыя — 13 лютага 1571, Фларэнцыя) — выбітны італьянскі скульптар, ювелір, жывапісец, воін і музыкант эпохі Рэнесансу.
Біяграфія
Чэліні нарадзіўся 3 лістапада 1500 года ў Фларэнцыі, у сям'і землеўладальніка і майстра па вырабе музычных інструментаў. Бенвенута быў другім дзіцем у сям'і і з'явіўся на дзевятнаццатым годзе шлюбу бацькоў.
Нягледзячы на жаданне бацькі, якому жадалася бачыць сына музыкантам, Бенвенута ў 1513 годзе наняўся вучнем у майстэрню ювеліра Брандзіні, дзе навучыўся спосабам мастацкай апрацоўкі металу. З гэтых гадоў пачаў удзельнічаць у шматлікіх бойках, асабліва з іншымі ювелірамі, з-за чаго ў 1516 і 1523 гадах выганяўся з роднага горада. Пасля тулянняў па Італіі асеў у 1524 годзе ў Рыме, дзе зблізіўся з верхавінай Ватыкана.
У 1527 годзе ўдзельнічаў у абароне Рыма ад войскаў Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Пасля паразы рымлян пакінуў горад. У 1529 годзе вярнуўся ў Рым і атрымаў пасаду начальніка папскага манетнага двара, якую займаў да 1534 года. Усе яго ювелірныя творы той эпохі (за выключэннем некалькіх медаляў) не захаваліся — яны былі пазней пераплаўлены.
Помсцячы за брата, у 1531—1534 гадах Чэліні забіў ювеліра, затым напаў на натарыуса, пасля чаго бег у Неапаль, дзе зноў забіў яшчэ аднаго ювеліра за тое, што той дрэнна выказваўся пра Чэліні пры папскім двары.
У 1537 годзе быў прыняты на французскую службу каралём Францыскам I, выканаўшы яго партрэтны медаль. Ізноў патрапіўшы ў Рым, Чэліні быў арыштаваны, абвінавачаны ў крадзяжы папскіх каштоўнасцяў, аднак ён змог ізноў бегчы. На волі майстар прабыў нядоўга: ён ізноў быў складзены пад варту і, аднак, пасля вызвалены.
З 1540 года жыў пры французскім каралеўскім двары ў Фантэнбло, дзе завяршыў працу над адзіным ювелірным творам, які дайшоў да нашых часоў і сапраўднасць якога не падлягае сумненню — вялікай сальніцай Францыска I (1540—1543).
У Францыі майстар асвоіў тэхніку бронзавага ліцця, і з гэтай пары пачаў выконваць буйныя скульптурныя заказы. З 1545 па 1553 гады Чэліні знаходзіўся на службе ў герцага Козіма I Медычы ў Фларэнцыі, дзе стварыў знакамітую статую Персея, які трымае галаву Медузы-Гаргоны. Тут ён выканаў і шэраг іншых скульптур, рэстаўраваў антычныя творы.
У 1556 годзе Чэліні зноў заключылі ў турму за бойку з ювелірам. Апошнім яго значным манументальным творам з'явілася «Распяцце». Пад хатнім арыштам майстар пачаў пісаць сваю аўтабіяграфію, якая стала жамчужынай яго творчасці.
Скульптар сканаў 13 лютага 1571 года ў Фларэнцыі. Быў пахаваны з вялікімі ўшанаваннямі ў Царкве Дабравешчання.
Зноскі
- ↑ https://gutenberg.org/cache/epub/4028/pg4028-images.html
- 1 2 Benvenuto Cellini // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- 1 2 Челлини Бенвенуто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/530221/Western-sculpture/30387/Mannerism
- 1 2 https://www.britannica.com/biography/Benvenuto-Cellini-Italian-artist
- 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/16121
- ↑ http://vocab.getty.edu/page/ulan/500115352
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бенвенута Чэліні
- Homoerotic works in the Androphile image collection Архівавана 31 жніўня 2008.
- Выява Персея: Reverse angle (400k) from Pbase
- More images Архівавана 8 сакавіка 2006.