Белічанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 30 (22,5[1]) км |
Вадацёк | |
Вусце | Уза |
• Каардынаты | 52°31′14,50″ пн. ш. 30°41′22,50″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уза → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Веткаўскі раён, Гомельскі раён |
вусце |
|
вусце |
Беліча́нка — рака ў Веткаўскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уза (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 30 км (22,5 км, 20 км з іх у Гомельскім раёне[1]). Пачынаецца за 1,3 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Данілавічы Веткаўскага раёна (за 0,8 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Першамайскі[1]). Вусце за 1 км на ўсход ад аграгарадка Цярэнічы Гомельскага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У абалоне меліярацыйныя каналы. Сажалкі ў абалоне на поўдні ад рабочага пасёлка Бальшавік і на правым беразе каля вусця.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 79. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18—19. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.