Белькаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пастаўскі раён |
Уключае | 26 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Белькі |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 18 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 679 |
Плошча | 110,665 км² |
Бе́лькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белькі. Плошча сельсавета складала 11066,5 га[1].
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Маладзечанскай вобласці шляхам аб’яднання скасаваных Тузбіцкага і Галбейскага сельсаветаў[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Казлоўшчынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Буда, Масты, Навінкі, Піскуны і Якімаўцы)[3]. 28 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукоўшчынскага сельсавета былога Шаркаўшчынскага раёна (8 населеных пунктаў: Агальніца Малая, Алашкаўшчына, Асіннікі, Вінаграды, Крашнева, Навасёлкі, Полава, Пятровічы)[4]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна. У 1963 годзе ў склад сельсавета з Пяліцкага сельсавета Мёрскага раёна перададзены 11 населеных пунктаў (Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы і Халопаўшчына)[5]. 10 красавіка 1965 года ў склад Казлоўшчынскага сельсавета вернута вёска Навінкі[6]. 7 чэрвеня 1966 года ў склад Пяліцкага сельсавета Мёрскага раёна вернуты 11 населеных пунктаў (Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы і Халопаўшчына)[7]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Белькаўскага сельсавета 35 населеных пунктаў[8]. 7 жніўня 1979 года ў склад Казлоўшчынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Буда, Залессе, Куніцкія, Масты, Піскуны і Якімаўцы)[9]. 18 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Варапаеўскага пассавета (16 населеных пунктаў: Аліхверы, Альшнева, Барэйкі, Белькі, Вайцяхі, Галбея, Кеўлічы, Косаўшчына, Невядомшчына, Паўлюгі, Полава, Пятровічы, Рагоўскія, Рымкі, Стахоўскія, Трумпічы) і Курапольскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Алашкаўшчына, Асіннікі, Балаі, Дубрава, Казімерцы, Крашнева, Мацейкі, Навасёлкі, Тузбіца, Шымукоўшчына)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 679 чалавек[10], з іх 94,4 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,2 % — палякі[11].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў.
Крыніцы
- 1 2 Решение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 202 Об упразднении Бельковского сельсовета и изменении границ Воропаевского поссовета и Куропольского сельсовета Поставского района Архівавана 18 мая 2021.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.