«Белорусы и рынок» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Белорусский рынок |
Тып | штотыднёвік (па панядзелках) |
Фармат | А3 |
Рэдактар | Вячаслаў Хадасоўскі |
Заснавана | снежань 1990 |
Мова | руская, беларуская |
Кошт | вольны |
Галоўны офіс | Мінск, вул. Багдановіча, 124 |
Вэб-сайт | belmarket.by (руск.) |
«Белорусы и рынок» («Беларусы і рынак») — штотыднёвая эканамічная газета Беларусі. Газета заснавана ў 1990 годзе пад назвай «Белорусский рынок» («Беларускі рынак») і стала адным з першых прыватных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. З 2005 года выходзіць пад назвай «Белорусы и рынок».
Газета мае самы вялікі рэйтынг сярод беларускіх перыядычных выданняў[1]. Выходзіць на 32 старонках фармат А3.
Галоўны рэдактар — Вячаслаў Хадасоўскі.
Выходзіць пераважна на рускай мове.
23 ліпеня 2022 года Міністэрства інфармацыі заблакіравала доступ да сайта выдання «Беларусы і рынак». 1 снежня міністэрства анулявала рэгістрацыю друкаванага выдання[2].
6 красавіка 2023 года Канстанціну Залатых, дырэктару газеты «Беларусы і рынак», прысудзілі 4 гады зняволення[2].
Пераслед з боку ўлад
У час асвятлення пратэстаў у Беларусі 18 кастрычніка 2020 года быў затрыманы журналіст Арцём Маёраў. 19 кастрычніка 2020 года суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[3].
18 мая 2021 года журналіст газеты Арцём Маёраў прыехаў у рэдакцыю партала TUT.BY, каб асвятляць падзеі, звязаныя з рэйдам на яго сядзібу. Але супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго на месцы, а 21 мая 2021 года яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што той нібыта мацюкаўся ў Маскоўскім РУУС г. Мінска, але, паводле адваката Андрэя Мачалава, на судзе доказаў гэтага прадстаўлена не было[4].
Узнагароды
- Прэмія імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Усходняй Еўропы» (2003)[5]
Зноскі
- ↑ Otzyvy.by, СМІ. Сувязь. Інтэрнэт / Газеты (руск.)
- 1 2 Медыяменеджара Канстанціна Залатых прысудзілі да 4 гадоў зняволення . Новы Час (6 красавіка 2023).
- ↑ Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць . Новы Час (2 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.
- ↑ «Не адмаўляў увогуле нікому, пабачыўшы 10 жніўня жудасную карціну ў Бальніцы хуткай дапамогі» . Наша Ніва. Белорусский партизан (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
- ↑ Цукров, Михаил (2003-06-02). "Й-Кратко". Русская Германия [руская] (22). Архівавана з арыгінала 2021-08-15. Праверана 2021-04-08.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: date і year (link)
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Водгукі на газету «Беларусы і рынак» (руск.) на сайце Otzyvy.by