Белдзяржхарчпрам | |
---|---|
альтэрн.: Белдзяржхарчпрам[1] | |
Заснаванне | 1997 |
Размяшчэнне | |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Даччыныя кампаніі | Мазырсоль[2], ААТ “Машхарчпрад”, Гарадзейскі цукровы камбінат, Скідальскі цукровы камбінат, Жабінкаўскі цукровы завод, Слуцкі цукрарафінадны камбінат, Камунарка, Чырвоны харчавік, Спартак, кандытарская фабрыка, Чырвоны Мазыранін, Слодыч, Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод «Белалка», Прыдзвінне, Гомельскі лікёра-гарэлачны завод, Завод «Крышталь», Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, Мазырскі спіртагарэлачны завод, Крыніца, Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» і Лідахарчканцэнтраты |
Сайт | bgp.by |
Белдзяржхарчпрам — беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці. Заснаваны ў 1997 годзе.[3] Да 2000 года падпарадкоўваўся Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[4]
Даччыныя прадпрыемствы
У склад канцэрна ўваходзіць 38 прадпрыемстваў з розных галін харчовай прамысловасці[5]:
- Цукровая: Гарадзейскі цукровы камбінат, Скідзельскі цукровы камбінат, Жабінкаўскі цукровы завод, Слуцкі цукрарафінадны камбінат
- Кандытарская: «Камунарка», «Спартак», «Чырвоны харчавік», «Чырвоны Мазыранін», Кандытарская фабрыка «Слодыч», «Конфа»
- Маслатлушчавая: Мінскі маргарынавы завод, Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод, Бабруйскі завод раслінных алеяў, Гомельскі тлушчавы камбінат
- Алкагольная: Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», «Мінск Крышталь», Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, Мазырскі спіртагарэлачны завод, Мінскі завод пеністых він, Харчовы камбінат «Весялова», Пінскі вінаробчы завод
- Піваварная: «Белсолад», «Крыніца»
- Кансервавая: «Гама густу», Маларыцкі кансерваваагароднінасушыльны камбінат
- Тытунёвая: Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»
- Харчканцэнтратная: Лідскія харчовыя канцэнтраты, ААТ «Белкава»
У склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам» уваходзяць таксама асобныя прадпрыемствы, якія прадстаўляюць іншыя галіны харчовай прамысловасці:
- Мазырсоль
- Дражджавы камбінат
- «Інтэрферм»
- «Машхарчпрад»
- «Оргхарчпрам»
- «Экзон-Глюкоза»
- «Флексасервіс»
- «Еўратарэкс»
Старшыні
- Валерый Васілевіч Каштанаў — з 9 чэрвеня 1997 па 29 студзеня 1999
- Іван Пятровіч Шакола — з 13 студзеня 2000 па 30 ліпеня 2001
- Віктар Рыгоравіч Казека — з 30 жніўня 2001 па 29 красавіка 2002
- Анатоль Фаміч Кузьма — з 15 лістапада 2002 па 17 ліпеня 2003
- Уладзімір Сідаравіч Даўжанкоў — з 14 ліпеня 2003 па 6 мая 2006
- Іван Іванавіч Данчанка — з 6 мая 2006 па 12 кастрычніка 2012
- Аляксандр Леанідавіч Забела — з 19 лістапада 2012 па 21 кастрычніка 2019
- Анатоль Анатольевіч Бубен[6] — з 26 снежня 2019 па 10 лютага 2022
- Алег Мікалаевіч Жыдкоў — з 10 лютага 2022[7]
Зноскі
- ↑ https://www.bgp.by/by/about-by/
- ↑ https://mozyrsalt.by/by/company/o-mozyrsol/
- ↑ КОНЦЕРН «БЕЛГОСПИЩЕПРОМ», УНП 101277799
- ↑ Указ Президента РБ № 460 от 24.08.2000. О Белорусском государственном концерне пищевой промышленности
- ↑ (руск.)О концерне // http://www.bgp.by/ru/koncern-ru/
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ Лукашэнка даў згоду на назначэнне Алега Жыдкова старшынёй канцэрна "Белдзяржхарчпрам"
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.