Белвест | |
---|---|
Тып | Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Заснаванне | 1988 |
Заснавальнікі | Нямецкая кампанія «Salamander» і Віцебская фабрыка «Чырвоны Кастрычнік» |
Размяшчэнне | Беларусь: Віцебск, праспект Генерала Люднікава, дом 10. 210026 |
Ключавыя постаці | Юрый Генадзевіч Суманееў (генеральны дырэктар)[1] |
Галіна | Вытворчасць абутку |
Прадукцыя | Абутак, аксэсуары |
Колькасць супрацоўнікаў | 2400 |
Дэвіз | BELWEST - сапраўдны абутак |
Сайт | belwest.com |
Белве́ст — прадпрыемства па вырабе абутку ў городзе Віцебску.
Гісторыя
Заснавана у 1988 г. на базе абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» (з 1923) з удзелам германскай фірмы Salamander. У 1991 г. прадпрыемства выйшлв на праектную магутнасць (1192 тыс. пар абутку, у 1992 г. — 2 млн. пар абутку). У 1996 г. фабрыка выбыла з ліку заснавальнікаў прадпрыемства. З 2003 г. беларуска-расійскае сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства, заснавальнікамі якога сталі мінскі канцэрн «Беллегпрам» і маскоўскі ЗАТ «Палітэкс». З 2011 г. кампанія ў абутковым холдынгу з заснавальнікамі канцэрнам «Беллегпрам» і ТАА «Інвестпрам». У 2013 г. «Белвест» набыў за 1 млн долараў вытворчую пляцоўку ў Бешанковічах.
Прадукцыя
Асноўная прадукцыя (2005): мужчынскі, жаночы, школьны і падлеткавы абутак з натуральнай скуры. Вытворчая магутнасць 1 300 000 пар абутку ў год. Сетка фірменых магазінаў у Беларусі, Расіі, Латвіі.
Зноскі
- ↑ Юрый Суманееў | Штодзённік (англ.)(недаступная спасылка). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2017. Праверана 31 жніўня 2017.
Літаратура
- Белвест // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2010. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 1. Абазовский — Кривоблоцкая. — 533 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0525-6.
- Белвест // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).