Белая эміграцыя
Папярэднік Белы рух
Дата пачатку 1917
Дата заканчэння 1922
Эвакуяцыйныя караблі на шляху з Крыма ў Турцыю, 1920 год.

Белая эміграція (белаэмігранты), таксама руская эміграцыя першай хвалі (1918—1922) — удзельнікі і прыхільнікі Белага руху, якія пакінулі Расію пасля перамогі бальшавікоў у грамадзянскай вайне. Ацэнкі маштабаў бежанства вагаюцца ад 1,5 да 3 млн. Адзін з самых маштабных у сусветнай гісторыі эміграцыйны рух, які ажыццявіўся ў адносна невялікі тэрмін.

Гісторыя

Эмігранцкі паток пачаўся з вайскоўцаў арміі Мікаля Юдзеніча, якія ў 1918 годзе інтэрніраваны ў Эстоніі.

У пачатку сакавіка 1920 года бегства з Расіі ўзнавілася, гэтым разам з Крыма. У маі генералам Пятром Урангелем быў заснаваны так званы «Эміграцыйны савет», праз год пераназваны ў Савет па рассяленню рускіх бежанцаў. Грамадзянскіх і ваенных асоб рассялялі ў лагерах пад Канстанцінопалем, на Прынцавых астравах і ў Балгарыі; ваенныя лагеры ў Галіпалі, Чаталджы і на Лемнасе (Кубанскі лагер) знаходзіліся пад англійскай або французскай адміністрацыяй. Апошнія аперацыі па эвакуацыі арміі Урангеля прайшлі з 11 па 14 лістапада 1920 года: на караблі было пагружана 15 тысяч казакоў, 12 тысяч афіцэраў і 4—5 тысяч салдат, 10 тысяч юнкераў, 7 тысяч параненых афіцэраў, больш за 30 тысяч афіцэраў і чыноўнікаў тылу і да 60 тысяч грамадзянскіх асоб, у асноўным, членаў сем’яў афіцэраў і чыноўнікаў. Для прадстаўнікоў крымскай хвалі эміграцыя далася асабліва цяжка.

Асобныя бежанцы (арыстакраты, чыноўнікі і камерсанты), як правіла, былі ў стане аплаціць квіткі, візы і іншыя зборы. На працягу аднаго—двух тыдняў у Канстанцінопалі яны ўладжвалі ўсе фармальнасці і адпраўляліся далей, у Еўропу, — галоўным чынам у Францыю і Германію: да пачатку лістапада 1920 года, паводле даных чырвонаармейскай разведкі, іх колькасць дасягнула 35—40 тысяч чалавек. Каля 35 тысяч расійскіх эмігрантаў (пераважна вайскоўцаў) была расселена па іншых краінах: 22 тысячы трапілі ў Сербію, 5 тысяч у Туніс, 4 тысячы ў Балгарыю і па 2 тысячы ў Румынію і Грэцыю.

Хваля эмігрантаў скончылася восенню 1922 года, калі два знакамітых «філасофскіх парахода» даставілі з Петраграда ў нямецкі Штэцін каля 50 высланых бальшавікамі гуманітарыяў (разам з членамі іх сем’яў — прыкладна 115 чалавек).

Гл. таксама

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.