Белая Русь | |
---|---|
| |
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Лагойскі раён, Мінская вобласць |
Найбліжэйшы горад | Лагойск |
Плошча | 4460 га |
Дата заснавання | 4 лютага 2015 года |
Белая Русь |
|
Белая Русь |
|
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Белая Русь — рэспубліканскі ландшафтны заказнік у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Створаны ў 2015 годзе для захавання ў натуральным стане рэдкіх прыродных ландшафтаў, каштоўных лесараслінных згуртаванняў, рэдкіх відаў раслін і жывел.
Гісторыя
29 верасня 2004 года ў Лагойску адбылося грамадскае абмеркаванне пытання аб стварэнні нацыянальнага парка «Белая Русь» з мэтай захавання і аднаўлення каштоўных прыродных ландшафтаў і развіцця экалагічнага турызму[1]. Аднак прапанова не была падтрымана мясцовымі жыхарамі і ўладамі[2].
Створаны 4 лютага 2015 года пастановай №71 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3]. Новаствораны заказнік пашырыў межы біялагічнана мікразаказніка мясцовага значэння «Козырскі», афіцыйна створанага ў 1980-х гадах[4].
Геаграфія
Плошча заказніка складае 4460 га. Тэрытарыяльна ён размешчаны на Плешчаніцкім узвышшы і адносіцца да зямель ляснога фонду Казырскага і Юркавіцкага лясніцтваў Лагойскага лесхоза[5]. З'яўляецца часткай Хатынскага лесу.
Заказнік вылучаецца рэдкімі прыроднымі ландшафтамі з дамінаваннем дробна- і сярэднеўзгорыстых камава-марэнных ландшафтаў з хвойнымі і дробналіставымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах.
389,9 га тэрыторыі займаюць каштоўныя біятопы і экалагічныя сістэмы (8,7% ад агульнай плошчы заказніка), якія валодаюць высокай біялагічнай разнастайнасцю, служаць рэзерватам для дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, змешчаных у Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь[6].
Фаўна
На тэрыторыі заказніка выяўлены 11 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: баранец звычайны, чына гарохападобная, прастрэл шыракалісты, неатыянта клабучковая, лілея кучаравая, ядранец беспрыкветнічкавы, змеегалоўнік Руйша, гайнік іржавы і інш[7].
Ахова
У асобных выдзелах уведзены забароны на суцэльныя і палосна-паступовыя высечкі галоўнага карыстання. Забаронены прамысловы збор ягад і грыбоў, дзейнічаюць і некаторыя іншыя абмежаванні[4].
Зноскі
- ↑ Национальный парк "Белая Русь". Что скажет общественность? Архівавана 23 верасня 2019.
- ↑ В Беларуси появились 9 новых республиканских заказников, еще 5 преобразованы
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 февраля 2015 г. №71 "О республиканских заказниках" Архівавана 12 ліпеня 2019.
- 1 2 Новые заказники появились на географической карте Минской области
- ↑ Характеристика лесного фонда Логойского лесхоза Архівавана 14 кастрычніка 2019.
- ↑ Республиканский ландшафтный заказник «Белая Русь»
- ↑ Места обитания диких животных и произрастания дикорастущих растений Архівавана 14 снежня 2018.